Выезду ў Польшчу чакае 4,7 тыс. адзінак транспарту — даныя Дзяржпагранкамітэта

3 лістапада, Позірк. Выезду праз пункты пропуску на мяжы з Польшчай на 10:00 3 лістапада чакала 4.695 транспартных сродкаў, вынікае з даных на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.
У электроннай чарзе пункта пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) фігуруе 2.525 легкавых аўтамабіляў і 125 аўтобусаў, у чарзе пункта Казловічы (Кукурыкі) — 2.045 грузавікоў.
Дзяржаўны мытны камітэт ранкам 3 лістапада заявіў, што чарга легкавых аўто, што накіроўваюцца ў Польшчу праз пункт пропуску Брэст, за тыдзень вырасла ў шэсць разоў “у сувязі з закрыццём літоўскімі ўладамі мяжы з Беларуссю”.
“Грузавыя транспартныя сродкі, што выязджалі ў Еўрасаюз праз беларуска-літоўскую мяжу, таксама пераарыентаваліся на польскі і латвійскі кірункі, дзе ў першыя некалькі сутак пасля закрыцця літоўскага назіраўся рост чэргаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Пасля прыняцця беларускім бокам на недружалюбнае рашэнне ўладаў Літвы мер у адказ па накіраванні літоўскіх грузавікоў толькі праз беларуска-літоўскі ўчастак мяжы, колькасць аўто, якія чакаюць выезду ў Польшчу і Латвію, вярнулася да стабільных для цяперашняга часу лічбаў”.
29 кастрычніка ўрад Літвы пастанавіў закрыць усе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю да канца восені з магчымасцю працягнуць гэты тэрмін. Рашэнне было прынятае на фоне неаднаразовага масавага прылёту паветраных шароў — такіх, якія ў апошні час выкарыстоўваюць кантрабандысты, — з боку Беларусі, што выклікала сярод іншага сур’ёзнае парушэнне працы аэрапорта ў Вільнюсе.
У адказ беларускі ўрад забараніў зарэгістраваным у Літве перавозчыкам праязджаць праз усе пункты пропуску, акрамя закрытых літоўскіх.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Новую Зеландыю не выдаваць беларусаў Мінску, а таксама прызнаць структуры дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаНовая Зеландыя заклікала рэжым Лукашэнкі гарантаваць датрыманне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗацверджаныя прагнозныя паказчыкі на 2026 год: рост ВУП на 2,8%, інфляцыя не больш за 7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



