Лукашэнка жадае “актывізаваць сувязі” з Панамай

3 лістапада, Позірк. Зацікаўленасць Мінска ў “актывізацыі сувязей” з Панамай і “эфектыўным выкарыстанні магчымасцей” для ўмацавання гандлёва-эканамічнай супрацы выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 3 лістапада прэзідэнта гэтай краіны ў Цэнтральнай Амерыцы Хасэ Рауля Муліна з Днём незалежнасці.
“У Беларусі з вялікай павагай ставяцца да гісторыі і дасягненняў панамскага народа, які з уласцівымі яму стойкасцю і мудрасцю здолеў пабудаваць сучасную дзяржаву з дынамічнай эканомікай”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя 22 кастрычніка 1998 года.
З 13 кастрычніка 2025 года інтарэсы Мінска ў Калумбіі, Панаме і Эквадоры па сумяшчальніцтве прадстаўляе амбасадар Беларусі ў Венесуэле Дзмітрый Дзеравінскі. Да таго за Панаму адказваў амбасадар у Калумбіі (дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Багаце да 30 траўня 2023 года ўзначальваў Мікалай Аўсянка, пасля яго вызвалення ад пасады Мінск там прадстаўлены на ўзроўні часовага паверанага ў справах).
Амбасадар Панамы ў Расіі і па сумяшчальніцтве ў Беларусі ўручыў даверчыя граматы Лукашэнку ў чэрвені 2023 года.
Даных па гандлёва-эканамічнай супрацы з Панамай МЗС Беларусі не прыводзіць.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


