Мінск 17:24

У кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі

Ілюстрацыя: unsplash.com

2 лістапада, Позірк. Рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў незаконнай міграцыі грамадзян трэціх краін з тэрыторыі Беларусі спыніла Літва ў кастрычніку — 275, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу аператыўных звестак яе памежнай службы.

Амаль палова спробаў (116, або 42%) зафіксаваная за апошнія пяць дзён месяца, пасля таго як Літва закрыла мяжу з Беларуссю праз уварванне зондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. 31 кастрычніка была зарэгістравана рэкордная за апошнія тры гады сутачная колькасць спробаў нелегальнага пераходу (63).

Агулам за мінулы месяц суседнія краіны Еўрасаюза зафіксавалі 3.271 спробу незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі — на 14,9% менш, чым у верасні (3.844), і на 47,9% больш, чым у кастрычніку 2024 года (2.211).

За 10 месяцаў 2025 года спынена 41.160 спробаў — на 20,6% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (34.132), і на 13,4% больш, чым за ўвесь 2024 год (36.291).

Больш падрабязная статыстыка даступная падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: