Амбразевіч з трыбуны ЮНЕСКО заклікаў адмовіцца ад “абсалютызацыі індывідуальных правоў і свабод”

1 лістапада, Позірк. Міжнародным стасункам патрэбныя “агульныя этычныя стандарты”, заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў арганізацыі ААН па адукацыі, навуцы і культуры (ЮНЕСКО), амбасадар пры Святым пасадзе Юрый Амбразевіч 1 лістапада ў Самаркандзе (Узбекістан) на 43-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКО.
Паводле слоў дыпламата, якія перадае прэс-служба Міністэрства замежных спраў, “глабальная этыка і яе ўвасабленне ў дзеяннях кожнай дзяржавы” дазволіць у практычным плане “забяспечыць сумесны адказ на глабальныя выклікі, абгрунтаваўшы і пабудаваўшы такія палітычныя імператывы як прыняцце шматпалярнай рэальнасці, прызнанне разнастайнасці і стварэнне непадзельнай бяспекі”.
“Такія змены ў міжнародных стасунках не адбудуцца самі па сабе, — заявіў ён. — Яны пойдуць за зменамі ў светапоглядзе людзей. Гэта відавочна запатрабуе адмовы ад абсалютызацыі індывідуальных правоў і свабод, ад ідэалогіі спажывецтва і асабістага камфорту на карысць абавязкаў і адказнасці”.
“Для дасягнення такога выніку неабходнае аб’яднанне намаганняў як дзяржаў і палітыкаў, так і людзей навукі, культуры, мастацтва, адукацыі і рэлігійных дзеячаў. Такім чынам, перад ЮНЕСКО вялізнае поле для працы. Вельмі хацелася б, каб гэтыя перамены адбыліся мірным шляхам, а не ў выніку глабальнай трагедыі”, — адзначыў Амбразевіч.
Паводле слоў дыпламата, Беларусь выступае “супраць палітызацыі працы ЮНЕСКО і звядзення рахункаў” з яе трыбуны.
“Хоць мы маем сур’ёзныя прэтэнзіі да шэрагу заходніх краін у парушэнні стандартаў ЮНЕСКО і ў частцы забеспячэння свабоды слова шляхам дыскрымінацыі працы беларускіх журналістаў, і ў частцы ўшчамлення правоў грамадзян Беларусі на свабоду перамяшчэння, што парушае іх культурныя і адукацыйныя правы, і ў частцы парушэння рэжыму прыродных аб’ектаў, якія сумесна ахоўваюцца”, — заявіў ён.
Можна выказаць здагадку, што пад “ушчамленнем правоў на свабоду перамяшчэння” Амбразевіч меў на ўвазе часовае закрыццё Літвой пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю (праз факты парушэння літоўскай паветранай прасторы з беларускага боку), а пад “парушэннем рэжыму аб’ектаў, якія сумесна ахоўваюцца,” — узвядзенне Польшчай агароджы праз Белавежскую пушчу (з-за міграцыйнага крызісу, у арганізацыі якога суседнія краіны ЕС абвінавачваюць Мінск і Маскву).
Разам з тым, як сцвярджае прадстаўнік рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь адкрытая “для абмеркавання любых рознагалоссяў у двухбаковым фармаце на раўнапраўнай аснове”.
Паводле слоў дыпламата, Мінск “шчыра вітае” намаганні дзяржаў, якія імкнуцца “захаваць і перадаць сваю культурную спадчыну будучым пакаленням”, і з “нецярпеннем чакае”, калі рэпрэзентатыўны спіс ЮНЕСКО папоўняць новыя элементы, у тым ліку “Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі” Гомельскай вобласці.
Амбразевіч заявіў, што ўніверсітэты Беларусі “даюць якасную і даступную адукацыю замежным грамадзянам”, а “высокі ўзровень” беларускай адукацыі і канкурэнтаздольнасць дыпломаў даказаныя “шматгадовай практыкай і сотнямі тысяч паспяховых выпускнікоў з больш чым сотні дзяржаў свету”.
Ніякага Балонскага працэсу, у Беларусі нармальная адукацыя — Лукашэнка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКакава-парашок, кава і курсы кіроўцы ў лідарах па падаражанні з пачатку 2025 года без уліку сезонных тавараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



