Пацярпелыя ў выніку аварыі на “Беларуськаліі” рабочыя ў стабільна цяжкім стане — Мінздароўя

1 лістапада, Позірк. Стан чацвярых рабочых, якія пацярпелі напярэдадні ў выніку аварыі на ААТ “Беларуськалій” (Мінская вобласць), ацэньваецца як стабільна цяжкі, паведаміла 1 лістапада прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
“У дваіх пацярпелых цяжкая інгаляцыйная траўма, ім праводзіцца ШВЛ (штучная вентыляцыя лёгкіх. — “Позірк”.), у дваіх адзначанае нязначнае паляпшэнне, — гаворыцца ў паведамленні. — Супрацоўнікі Рэспубліканскага апёкавага цэнтра Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі [у Мінску] выкарыстоўваюць розныя сучасныя методыкі для лячэння падобных траўмаў, аказваюць усю неабходную меддапамогу”.
Адзначаецца, што ў згаданай сталічнай бальніцы праведзены кансіліум з удзелам начальніка галоўнага ўпраўлення па лячэбнай дзейнасці Мінздароўя Леаніда Нядзеня; галоўнага ўрача бальніцы, загадчыцы кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДМУ Вольгі Светліцкай; намесніка галоўнага ўрача па хірургіі Аляксея Жыдкова; спецыялістаў апёкавай рэанімацыі, камбустыёлагаў і хірургаў.
“Падчас кансіліуму спецыялісты вызначылі тактыку далейшага лячэння чатырох пацярпелых падчас інцыдэнту на [прадпрыемстве] “Беларуськалій”, — заявіла Мінздароўя.
Як паведамляў “Позірк”, пра аварыю на ААТ “Беларуськалій” стала вядома ўдзень 31 лістапада. Каля 13:00 на адкрытай пляцоўцы цэха мембраннага электролізу 4-га рудаўпраўлення адбыўся разрыў пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты. Ударная хваля пашкодзіла суседні рэзервуар “з аналагічным хімічным растворам”, утварылася ўцечка кіслаты.
Пасля аварыі былі ўзятыя пробы паветра на ўтрыманне пары шкодных рэчываў — перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі не зафіксавана, заяўляла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, адзначыўшы, што наступствы здарэння лакалізаваныя, пагрозы здароўю людзей няма.
Непасрэдна ў выніку разрыву ёмістасці пацярпела чатыры работнікі прадпрыемства — адна жанчына і трое мужчын. Cпачатку пацярпелых з хімічнымі апёкамі і камбінаванымі траўмамі даставілі ў Салігорскую цэнтральную раённую бальніцу (ЦРБ), але пасля кансіліуму ўрачоў іх перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр і нейрарэанімацыю Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска. Да перавозкі ўрачы ЦРБ разам з рэспубліканскімі спецыялістамі зрабілі аперацыі двум пацыентам.
Па факце траўмавання рабочых Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў справу паводле ч. 1 арт. 306 КК (парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі, прамысловай санітарыі або іншых правілаў аховы працы службовай асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула з неасцярожнасці нанясенне цяжкага ці менш цяжкага цялеснага пашкоджання).

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ кастрычніку на тэрыторыю Беларусі прыбыло на 11% больш грамадзян Украіны, чым у верасні — даныя ДзяржпагранкамітэтаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКакава-парашок, кава і курсы кіроўцы ў лідарах па падаражанні з пачатку 2025 года без уліку сезонных тавараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


