СК распачаў крымінальную справу па факце траўмавання рабочых на “Беларуськаліі”

1 лістапада, Позірк. Па факце траўмавання рабочых у выніку інцыдэнту, які адбыўся 31 кастрычніка на прадпрыемстве “Беларуськалій” (Мінская вобласць), Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў справу паводле ч. 1 арт. 306 КК (парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі, прамысловай санітарыі або іншых правілаў аховы працы службовай асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула з неасцярожнасці нанясення цяжкага ці менш цяжкага цялеснага пашкоджання).
“Следча-аператыўная група працягвае працаваць на месцы здарэння, — паведаміла прэс-служба СК. — Следчымі вынятая тэхнічная і вытворчая дакументацыя, прызначаныя экспертныя даследаванні, праводзяцца допыты сведкаў”.
Паводле інфармацыі ведамства, пацярпелыя атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, ім аказваецца неабходная медыцынская дапамога.
Як паведамляў “Позірк”, пра аварыю на ААТ “Беларуськалій” стала вядома ўдзень 31 кастрычніка. Каля 13:00 на адкрытай пляцоўцы цэха мембраннага электролізу 4-га рудаўпраўлення адбыўся разрыў пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты. Ударная хваля пашкодзіла суседні рэзервуар “з аналагічным хімічным растворам”, утварылася ўцечка кіслаты.
Пасля аварыі былі ўзятыя пробы паветра на ўтрыманне пары шкодных рэчываў — перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі не зафіксавана, заяўляла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, адзначыўшы, што наступствы здарэння лакалізаваныя, пагрозы здароўю людзей няма.
Непасрэдна ў выніку разрыву ёмістасці пацярпела чатыры работнікі прадпрыемства — адна жанчына і трое мужчын. Згодна з паведамленнямі Міністэрства аховы здароўя, спачатку пацярпелых з хімічнымі апёкамі і камбінаванымі траўмамі даставілі ў Салігорскую цэнтральную раённую бальніцу (ЦРБ), але пасля кансіліуму ўрачоў іх перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр і нейрарэанімацыю Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска. Да перавозкі ўрачы ЦРБ разам з рэспубліканскімі спецыялістамі зрабілі аперацыі двум пацыентам.

- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць настаўнікаў у Беларусі зменшылася на 28%, школ — на 43% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі памяншаецца колькасць школьнікаў — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваМУС: У 2025 годзе практычна кожнае трэцяе злачынства было звязанае з кібербяспекайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка


