Беларусь знаходзіцца ў ніжняй частцы Індэкса вяршэнства права

31 кастрычніка, Позірк. Беларусь знаходзіцца на 105-м месцы са 143, уключаных у Індэкс вяршэнства права Сусветнага праекта справядлівасці (World Justice Project, WJP). Год таму краіна была 106-й.
Горш за ўсё (137-е месца), на думку аўтараў індэкса, у Беларусі ідзе справа з абмежаваннямі паўнамоцтваў урада, 134-е месца краіна займае па адкрытасці ўрада, 131-е — па выкананні асноўных правоў чалавека.
Беларусь знаходзіцца на 110-м месцы па такім паказчыку, як забеспячэнне захавання нарматыўных патрабаванняў, на 91-м — па крымінальным правасуддзі, на 60-м — па грамадзянскім правасуддзі, а таксама па адсутнасці карупцыі, на 41-м — па забеспячэнні парадку і бяспекі.
У пяцёрку найлепшых краін рэйтынгу ўваходзяць Данія, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Новая Зеландыя. Замыкае спіс Венесуэла (143-е месца), на 142-й пазіцыі Афганістан, далей Камбоджа, Гаіці і Нікарагуа. За год назіралася найбольш значнае падзенне індэкса Расіі (-4,9%), Судана (-4,4%) і Мазамбіка (-3,9%); рост — Дамініканскай Рэспублікі (+2,1%), Сенегала (+1,6%) і Сьера-Леонэ (+1,4%).
Сярод суседзяў Беларусі лепшы паказчык у Літвы (18-е месца). Латвія займае 21-е месца, Польшча — 32-е, Украіна — 90-е, Расія — 119-е.
Сусветны праект справядлівасці пазіцыянуе сябе ў якасці незалежнай, беспартыйнай, міждысцыплінарнай арганізацыі, якая займаецца стварэннем ведаў, павышэннем дасведчанасці і стымуляваннем дзеянняў па прасоўванні вяршэнства права ва ўсім свеце. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Вашынгтоне.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


