У Магілёўскім раёне п’яны кіроўца выпаў з трактара і загінуў пад коламі — ДКСЭ

31 кастрычніка, Позірк. Пра гібель трактарыста ў Магілёўскім раёне паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).
Удакладняецца, што “здарэнне мела месца ў верасні бягучага года ў вёсцы”.
“50-гадовы мясцовы жыхар праводзіў палявыя работы на сваім участку. У нейкі момант трактар, якім ён кіраваў, знёс плот і ўрэзаўся ў будынак, а кіроўца выпаў з кабіны пад колы. Работнікі МНС дасталі цела без прыкмет жыцця”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле заключэння эксперта, смерць наступіла ад “спалучанай тупой траўмы галавы, шыі, канечнасцяў, грудной клеткі і жывата з пашкоджаннем унутраных органаў”.
Паведамляецца, што ў момант смерці загінулы быў п’яны — у яго крыві выяўлены этылавы спірт у канцэнтрацыі 3,9 праміле, што адпавядае “цяжкай ступені вострай інтаксікацыі” (ад 3 да 5 праміле. — “Позірк”.).

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
