Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь партыю груш, заражаных гнілатой
30 кастрычніка, Позірк. Аб спыненні ўвозу з Беларусі ў РФ партыі груш паведаміла 30 кастрычніка Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснагляд).
Як адзначаецца, у Смаленскай вобласці пры правядзенні кантролю плодаагародніннай прадукцыі падазрэнне выклікала партыя садавіны з Турцыі вагой каля 20 тон.
“У ходзе праверкі <…> у пладах быў выяўлены ўзбуджальнік каранціннай хваробы раслін, — гаворыцца ў паведамленні. — Па выніках экспертыз узораў прадукцыі <…> у грушах ўстаноўлена ДНК ўзбуджальніка бурай маніліознай гнілі (Monilinia fructicola (Winter) Honey)”.
У выніку выяўленага “небяспечнага каранціннага шкоднага аб’екта ўся заражаная прадукцыя вернутая адпраўніку”.
Раней паведамлялася аб забароне ўвозу на тэрыторыю РФ 1.700 кг гатовай малочнай прадукцыі (масла сметанковае, смятана), а таксама больш за 26 т кукурузнай дзерці.
17 кастрычніка паведамлялася, што ў Смаленскай вобласці спыненая спроба нелегальнага ўвозу з Беларусі 20 т рыбнай прадукцыі, у Бранскай — больш за 2 т мяса невядомага паходжання.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДакладчыца па Беларусі Далман Эк: На вуліцах Еўропы больш няма маршаў супраць Лукашэнкі — гэта праблемаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



