Суд у Гомелі абавязаў супрацоўнікаў універсітэта выплаціць 126 тыс. рублёў у якасці “кампенсацыі выдаткаў за навучанне адлічаных студэнтаў”

30 кастрычніка, Позірк. Суд Чыгуначнага раёна Гомеля спагнаў з начальніка факультэта і кіраўніка юрыдычнай службы гомельскага ўніверсітэта больш за 126 тыс. рублёў, паведамляе Генеральная пракуратура.
З пазовам у суд звярнуўся “транспартны пракурор”, адзначае нагляднае ведамства. Гэта можа сведчыць, што адказчыкамі выступілі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
У паведамленні гаворыцца, што пазоўная заява тычылася кампенсацыі прычыненай шкоды дзяржаве, якая “ўтварылася ў выніку непрыняцця захадаў па кампенсацыі выдаткаў за навучанне з адлічаных студэнтаў”.
Паводле звестак пракуратуры, у 2014–2018 гадах “з аднаго з факультэтаў універсітэта было адлічана 9 студэнтаў”, яны “адмовіліся ў добраахвотным парадку кампенсаваць грашовыя сродкі, затрачаныя дзяржавай на іх навучанне”.
“У сваю чаргу начальнік факультэта з прычыны неналежнага выканання сваіх абавязкаў працу па кампенсацыі выдаткаў за навучанне экс-студэнтаў і іх спагнанню з 2011 па 2023 гады не праводзіў. Начальнік юрыдычнай службы не пракансультаваў калегу аб неабходнасці, парадку і механізме спагнання такіх сродкаў. Ён таксама не выканаў абавязкі па падрыхтоўцы неабходных дакументаў па абароне маёмасных інтарэсаў дзяржавы ў судзе”, — заяўляе ведамства.
У выніку, як адзначаецца, непрыняцце захадаў прывяло да “немагчымасці кампенсацыі гэтай шкоды з адлічаных з прычыны заканчэння тэрмінаў пазоўнай даўнасці”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДакладчыца па Беларусі Далман Эк: На вуліцах Еўропы больш няма маршаў супраць Лукашэнкі — гэта праблемаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



