Кіраўнік МУС Літвы абяцаў падтрымку беларусам, якія жадаюць вярнуцца на радзіму пасля закрыцця мяжы
30 кастрычніка, Позірк. Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч, адказваючы 30 кастрычніка на пытанне дэпутата Сейма Юргіса Размы, абяцаў прадугледзець для грамадзян Беларусі магчымасць вяртання на радзіму пасля закрыцця мяжы паміж краінамі, паведаміў партал Delfi.
“Аднак я не зусім разумею, чаму грамадзянам Беларусі не дазваляюць з’ехаць з Літвы? Калі ў кагосьці скончыўся тэрмін дзеяння дазволу на працу або віду на жыхарства — няхай яны з’язджаюць як мага хутчэй. Не ці бачыце вы магчымасці пашырыць [устаноўленае рэгуляванне]?”, — спытаў дэпутат.
“Паглядзім, падкарэктуем. Абмяркуем, калі людзі захочуць з’ехаць — гэта несумненна”, — сказаў кіраўнік МУС
29 кастрычніка ў Офісе Святланы Ціханоўскай заявілі, што застаюцца на сувязі з уладамі Літвы пасля прыняцця імі рашэння закрыць мяжу з Беларуссю да канца лістапада.
“Мы працуем над тым, каб беларусы і беларускі, якія цяпер знаходзяцца ў Літве і планавалі вярнуцца ў Беларусь, змаглі гэта бяспечна зрабіць. Для нас вельмі важна, каб, нягледзячы на правакацыі рэжыму, пасажырскі рух праз мяжу заставаўся магчымым”, — падкрэслівалася ў паведамленні.
Паводле інфармацыі офіса, літоўскі бок вызначыць спосаб кантакту і форму для збору інфармацыі для тых, каму патрэбная дапамога ў гэтым пытанні.
29 кастрычніка ўрад Літвы прыняў рашэнне закрыць да канца восені ўсе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 24 гадзін 30 лістапада з магчымасцю падаўжэння.
Пункт пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку Беняконі) застанецца закрытым цалкам. Для Мядзінінкая (Каменны Лог) захаваюцца выключэнні: праз яго будуць прапускацца дыпламаты, асобы, якія рухаюцца транзітам у Калінінградскую вобласць (РФ), а таксама людзі, якія вяртаюцца ў Літву, — яе грамадзяне, грамадзяне краін Еўрасаюза і краін НАТО, члены іх сем’яў і асобы, якія маюць від на жыхарства ў Літве. Захоўваецца магчымасць выдачы гуманітарных пропускаў, рашэнне аб якіх будзе прымаць Служба аховы дзяржаўнай мяжы.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла на мяжы з Беларуссю пункты пропуску Шумскас (з сумежнага боку Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). Такім чынам, пасля рашэння ўрада ў абмежаваным рэжыме будзе працаваць толькі Мядзінінкай (Каменны Лог).
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДакладчыца па Беларусі Далман Эк: На вуліцах Еўропы больш няма маршаў супраць Лукашэнкі — гэта праблемаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка


