Мінск 17:32

У ДТЗ пад Бабруйскам загінуў 27-гадовы пасажыр

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

30 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Бабруйскім раёне паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 29 кастрычніка ў 19:25 на 133-м кіламетры аўтадарогі М-5 “Мінск — Гомель”.

“22-гадовы кіроўца “БМВ” здзейсніў сутыкненне з грузавым аўтамабілем “Сканія”, які знаходзіўся на паласе разгону пасля развязкі з аўтадарогай Р — 67 “Бабруйск — Беразіно — Барысаў”, — гаворыцца ў паведамленні.

27-гадовы пасажыр легкавой машыны загінуў на месцы здарэння, а “малады чалавек, які кіраваў ёю, дастаўлены ў бальніцу”, адзначылі ва УУС.

Праводзіцца праверка.

Падзяліцца: