На фоне падзення прамысловай вытворчасці Каранкевіч заявіў, што ўлады вядуць сістэмную працу для яго збалансаванага росту

29 кастрычніка, Позірк. Павышэнне эфектыўнасці работы прамысловасці і забеспячэнне яе збалансаванага росту — асноўная задача ў сённяшніх умовах, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч 29 кастрычніка на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента.
Як адзначае прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, чыноўнік паведаміў, што для гэтага “вызначана некалькі кірункаў дзейнасці, па якіх арганізавана сістэмная праца“.
“Першае — забеспячэнне росту аб’ёмаў прамысловай вытворчасці і выпуск новай запатрабаванай прадукцыі, — сказаў Каранкевіч. — У рэалізацыі [знаходзіцца] 80 праектаў па замяшчэнні імпарту прадукцыі айчыннымі таварамі, інтэграцыйныя праекты з Расійскай Федэрацыяй на агульную суму больш за 150 млрд расійскіх рублёў (1,9 млрд долараў ЗША паводле актуальнага курсу. — “Позірк”.). З удзелам кітайскіх партнёраў рэалізуецца каля 60 праектаў на агульную суму заяўленых інвестыцый каля 1,6 млрд долараў”.
Паводле слоў віцэ-прэм’ера, урад сфармаваў таксама пералік крытычных тэхналогій (тавараў), якія маюць “сістэмнае значэнне для функцыянавання эканомікі і вырашэння сацыяльна-эканамічных задач“, большасць распрацовак пераліку “ўжо знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі“.
Прамысловая вытворчасць у студзені — верасні 2025 года ў бягучых цэнах склала 154,4 млрд рублёў — на 0,8% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га.
У горназдабыўной прамысловасці рост склаў 2,9% (месяц таму +2,8%), у сферы забеспячэння электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 2,6% (+2%); у апрацоўчай прамысловасці зафіксавана зніжэнне на 1,4% (-1,8%), у абласцях водазабеспячэння, а таксама збору, апрацоўкі і выдалення адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — на 0,1% (-0,2%).
Да сярэдзіны мінулага лета рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вымярэнні пераважна паскараўся (у студзені 2024 года вытворчасць вырасла на 5,4%, студзені — лютым — на 7,1%, студзені — сакавіку — на 6,5%, студзені — красавіку — на 7,7%, студзені — траўні — на 8%, студзені — чэрвені — на 7,1%, студзені — ліпені — на 7,5%), але пасля стаў запавольвацца (у студзені — жніўні — 7,1%, студзені — верасні — 6,4%, студзені — кастрычніку — 6,2%, студзені — лістападзе — 5,5%, па выніках года — 5,4%).
У студзені 2025-га рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вымярэнні склаў 2,9%, далей ён працягнуў запавольвацца (у студзені — лютым — 2%, студзені — сакавіку — 2,1%, студзені — красавіку — 1,4%, студзені — траўні — 1%, студзені — чэрвені і студзені — ліпені — на 0,3%, студзені — жніўні — на 0,8%).
Такім чынам, пасля 11-месячнага запаволення росту прамысловай вытворчасці перайшло да падзення.
Па выніках студзеня — верасня 2025 года аб’ём складскіх запасаў прамысловай прадукцыі ў грашовым выражэнні склаў 11 млрд 97 млн 416 тыс. рублёў — на 35,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (8 млрд 164 млн 246 тыс.), і ў 2,2 раза, чым за дзевяць месяцаў 2020-га (5 млрд 59 млн 175 тыс.), вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу даных Белстата.
Горшая дынаміка ў гадавым вымярэнні зафіксавана ў Гродзенскай вобласці — 1 млрд 583 млн 701 тыс. рублёў (944 млн 698 тыс.; +67,6%).
Далей: Магілёўская вобласць — 968 млн 676 тыс. (622 млн 811 тыс.; +55,5%), Гомельская — 1 млрд 45 млн 944 тыс. (791 млн 310 тыс.; +32,2%), Брэсцкая — 1 млрд 464 млн 27 тыс. (1 млрд 114 млн 47 тыс.; +31,4%), Віцебская — 1 млрд 73 млн 622 тыс. (868 млн 39 тыс.; +23,7%), Мінск — 2 млрд 387 млн 699 тыс. (1 млрд 950 млн 360 тыс.; +22,4%), Мінская — 2 млрд 573 млн 747 тыс. (2 млрд 106 млн 808 тыс.; +22,2%).
Суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці павялічыліся агулам па краіне за год на 18,4 працэнтнага пункта (з 61,7% да 80,1%), за пяць гадоў — на 11,6 п.п. (з 68,5% да 80,1%).
На прадпрыемствах Мінска за 12 месяцаў зафіксаваны рост на 23,9 п.п. (з 94,2% да 118,1%), Гродзенскай вобласці — на 29,7 п.п. (з 61,9% да 91,6%), Мінскай — на 16,4 п.п. (з 75,2% да 91,6%), Магілёўскай — на 27,6 п.п. (з 59,9% да 87,5%), Берасцейскай — на 10,2 п.п. (з 71,3% да 81,5%), віцебскай — на 22,5 п.п. (з 45,5% да 68%), Гомельскай — на 11,2 п.п. (з 26,4% да 37,6%).
На праблемы ў прамысловасці Лукашэнка ўказаў 23 верасня ў Мінску на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным.
“[Тэмпы росту] ВУП — 101,6%, але прасядаюць галоўныя галіны, — адзначыў ён. — І мяне што здзіўляе: я вам даручыў заняцца непасрэдна прамысловасцю <…>. Прамысловасць — ваша пытанне. Пытанне нумар адзін. Арганізоўвайце, напружвайце, прадавайце. Таму што экспарт у нас, што больш за ўсё напружвае, асеў на 2,5%“.
Яшчэ адзін “касяк”, на думку Лукашэнкі — рост складскіх запасаў да 2,5 млрд рублёў. Паводле слоў кіраўніка ўрада, ужо пачалося іх скарачэнне.
Буйныя прамысловыя прадпрыемствы — БелАЗ, БМЗ, МТЗ, МАЗ, а таксама канцэрны “Белнафтахім“ і “Беллеспаперапрам“ — не выканалі заданні па пастаўках прадукцыі ў Расію. Пра гэта, як паведамляла беларуская амбасада ў Маскве, ішла размова 10 верасня на пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў РФ.
“Нягледзячы на станоўчую дынаміку тэмпаў росту экспарту, адзначаны негатыўныя тэндэнцыі па асобных таварных групах, невыкананне экспартных заданняў асобнымі дзяржаўнымі органамі і прадпрыемствамі“, — гаварылася ў прэс-рэлізе.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

