Лукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская

29 кастрычніка, Позірк. Цяпер часта забываецца, што беларусы перамаглі на выбарах у 2020 годзе, а Лукашэнка нелегітымны, ён захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна. Пра гэта заявіла на Парыжскім форуме міру 29 кастрычніка дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Яна выступіла на панэлі “Вяртанне міру ў Еўропу. Новыя кааліцыі за мір”. Яе выступленне транслявалася на ютуб-канале форуму.
Ціханоўская адзначыла, што цяпер чутныя “некаторыя галасы”, якія прапануюць пачаць дыялог з Лукашэнкам. “Мы рабілі гэтую памылку некалькі разоў за ўсю гэтую 30-гадовую гісторыю. Лукашэнка заўсёды будзе спрабаваць падмануць дэмакратычны свет, падмануць еўрапейцаў”, — падкрэсліла прамоўца.
“Санкцыі не мяняюць дыктатараў, але прымушаюць іх мяняць паводзіны, ісці на саступкі. Але калі ў іх шмат шчылін, яны знаходзяць спосабы абысці санкцыі. Ужо больш за паўтара года няма новых санкцый супраць беларускага рэжыму <…>, што стварае адчуванне беспакаранасці”, — падкрэсліла Ціханоўская.
На яе думку, гэта штурхае дыктатараў ісці далей, шантажаваць ядзернай зброяй і размяшчэннем расійскіх ваенных баз у Беларусі. І калі на гэта няма эканамічнага адказу — дыктатары “будуць працягваць”.
Паводле слоў Ціханоўскай, палітыка новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа “больш транзакцыйная, ён хоча хуткіх поспехаў”. Пры гэтым “трансатлантычнае адзінства вельмі важнае”, бо барацьба з дыктатурай “не лакальная, яна глабальная”.
На гэтым фоне Ціханоўская заклікала Еўропу “быць прынцыповай у сваіх пазіцыях, выкарыстоўваць усе свае эканамічныя і палітычныя інструменты, каб спыніць дыктатараў”.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства



