Мінск 21:54

У дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы

Ілюстрацыя: strazgraniczna.pl

29 кастрычніка, Позірк. У дзень заявы прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска пра гатоўнасць у лістападзе адкрыць яшчэ два пераходы на мяжы з Беларуссю, Баброўнікі і Кузніцу, зафіксавана рэкордная за тыдзень колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі — 50. Пра гэта сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных звестак Памежнай аховы Польшчы.

Напярэдадні, 27 кастрычніка, было зарэгістравана 16 спробаў — найменшы паказчык за апошнія амаль восем месяцаў (пасля 4 сакавіка).

За 28 дзён кастрычніка Польшча зафіксавала амаль 1,9 тыс. спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Гэта на 35% больш, чым за ўвесь кастрычнік 2024 года.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: