Мінск 16:45

18-гадовы трактарыст загінуў у ДТЗ пад Пухавічамі

Фота: УУС Мінаблвыканкама

29 кастрычніка, Позірк. 18-гадовы кіроўца трактара загінуў 29 кастрычніка ў выніку ДТЗ у Пухавіцкім раёне, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Аварыя здарылася каля 09:35 29 кастрычніка на 94-м кіламетры аўтадарогі Р-59 “Лагойск —Смалявічы — Мар’іна Горка”.

“32-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы грузавым аўтамабілем “Вольва”, рухаючыся з боку горада Мар’іна Горка ў кірунку горада Чэрвень, паводле папярэдняй інфармацыі, пры выкананні абгону не ўлічыў бакавы інтэрвал і ўчыніў сутыкненне з трактарам“ Беларус”, які рухаўся ў спадарожным кірунку з прычэпам пад кіраваннем 18-гадовага кіроўцы, які (трактар. — “Позірк”.) у выніку сутыкнення перакуліўся на праезную частку”, — гаворыцца ў паведамленні.

Кіроўца трактара ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Праводзіцца праверка.

Падзяліцца: