Лукашэнка абмеркаваў з Такаевым “ключавыя пытанні і праекты беларуска-казахстанскіх адносін”

29 кастрычніка, Позірк. Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла пра яго тэлефонную размову з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.
Суразмоўцы, як адзначаецца, “абмеркавалі двухбаковы парадак дня”. “У прыватнасці, дамовіліся аб тым, што ўрадавая дэлегацыя Беларусі ў бліжэйшы час здзейсніць візіт у Казахстан і ўнясе канкрэтныя прапановы па паглыбленні супрацоўніцтва”, — гаворыцца ў паведамленні.
Былі абмеркаваныя і “іншыя ключавыя пытанні і праекты беларуска-казахстанскіх адносін”, а таксама саміт АДКБ у Кыргызстане, які мае адбыцца ў лістападзе.
Прэс-служба Такаева паведаміла аб абмеркаванні з Лукашэнкам “стану і перспектыў развіцця казахска-беларускіх адносін”, адзначыўшы “высокі ўзровень палітычнага дыялогу і паступальны характар супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах”.
Адбыўся абмен думкамі “па актуальных пытаннях міжнароднага парадку”.
“Шматгадовыя адносіны” Мінска і Астаны, “заснаваныя на даверы і дружбе”, з’яўляюцца “надзейнай гарантыяй далейшага ўмацавання беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва”, заявіў Лукашэнка, віншуючы 25 кастрычніка Такаева з Днём Рэспублікі.
26 кастрычніка амбасадар Беларусі ў Казахстане Аляксей Багданаў у эфіры дзяржтэлеканала СТБ заявіў, што за 8 месяцаў 2025 года ўзаемны тавараабарот вырас на 17%. “Гэта значыць з Беларусі экспарт у Казахстан вырас на 15%. На 26% выраслі казахстанскія пастаўкі ў нашу краіну. Баланс на карысць нашага боку. Дзве вялікія групы можна падзяліць-гэта тавары прамысловыя і тавары сельгаспрызначэння і харчовай індустрыі“, — заявіў дыпламат.
У сюжэце адзначалася, што ў Казахстане дзевяць сумесных прадпрыемстваў, ёсць зборачныя вытворчасці беларускай тэхнікі. На мінулым тыдні ў Астане першым беларуска-казахстанскім аграрным форуме заключана кантрактаў на 90 млн долараў.
Як вынікае з заявы першага намесніка прэм’ер-міністра Мікалая Снапкова ў інтэрв’ю “Першаму інфармацыйнаму“ тэлеканалу ад 25 кастрычніка, беларускія ўлады хочуць павялічыць узаемны тавараабарот з Казахстанам па меншай меры да 2 млрд долараў.
Паводле слоў Снапкова, для Беларусі Казахстан у рамках СНД з’яўляецца другім партнёрам “па экспарце, імпарце і сумесным знешнеэканамічным абароце“, сярод усіх краін свету — трэцім пасля Расіі і Кітая.
“Мяркую, у два разы больш тавараабарот цалкам магчымы, з улікам таго, што ў нас традыцыйна дадатнае сальда ў гандлі Беларусі і Казахстана. Для нас гэта важна“, — сказаў чыноўнік.
У лютым 2025 года старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў заяўляў, што ў 2024-м тавараабарот Беларусі і Казахстана склаў 1,1 млрд долараў (паводле даных казахстанскага ўрада — 900 млн).
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі больш чым у 30 тыс. чалавек дыягнаставаны псарыязМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі", а не праз рэспубліканскі бюджэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


