Мінск 14:11

КДБ анансаваў вучэнні ў Пухавіцкім раёне па праверцы дзяржорганаў да “рэагавання на акты тэрарызму”

29 кастрычніка, Позірк. Вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў да “рэагавання на акты тэрарызму” пройдуць у Пухавіцкім раёне (Мінская вобласць) 29–30 кастрычніка, паведамілі дзяржСМІ са спасылкай на прэс-службу Камітэта дзяржбяспекі.

Заяўляецца, што ў вучэннях возьмуць удзел падраздзяленні Міністэрства абароны, МУС, МНС, Следчага камітэта, КДБ і іншых органаў. Сцэнарыям трэніроўкі прадугледжаныя “задзейнічанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення мерапрыемстваў”.

Рэжым Лукашэнкі безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

Падзяліцца: