Гомельская мытня затрымала ўвезеную з Расіі кантрабанду на 370 тыс. рублёў

29 кастрычніка, Позірк. Звыш 7,5 тыс. адзінак розных тавараў замежнай вытворчасці агульным коштам звыш 370 тыс. рублёў меў намер рэалізаваць у Беларусі індывідуальны прадпрымальнік, які ажыццявіў увоз грузу з Расіі, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што яго аўтамабіль “Мэрсэдэс Бенц” гомельскія мытнікі спынілі “пры правядзенні спецмерапрыемстваў”. Было ўстаноўлена, што ў Беларусь без суправаджальных дакументаў увозіліся адзенне, абутак, тэлефоны “вядомага замежнага брэнда” (мяркуючы па фота — iPhone), аксэсуары да іх і іншыя тавары.
У дачыненні да прадпрымальніка распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 13.12 КаАП (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспарціроўкі, водпуску і рэалізацыі тавараў). Яму пагражае штраф у памеры да 50% ад кошту грузу.
13 кастрычніка ў ДМК паведамілі аб спыненні “незаконнай транспарціроўкі” ў Беларусь з РФ “камерцыйнай партыі” прадукцыі лёгкай прамысловасці.
Тады ў рамках “спецмерапрыемстваў на аўтадарозе Лёзна — Віцебск недалёка ад беларуска-расійскага ўчастка мяжы” было затрымана больш за 1,2 тоны адзення, абутку, аксэсуараў на суму 320 тыс. рублёў.
“Прадстаўленыя для мытнага кантролю кіроўцам дакументы на 11 тыс. адзінак розных тавараў аказаліся несапраўднымі”, — адзначала ведамства. Як і 29 кастрычніка, паведамлялася аб адкрыцці адміністрацыйнай вытворчасці паводле арт. 13.12 КаАП.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
