Мінск 13:57

Украіна нацыяналізавала актывы “Гомсельмаша” на сваёй тэрыторыі

Фота: Yehor Milohrodskyi / unsplash.com Yehor Milohrodskyi / unsplash.com

29 кастрычніка, Позірк. У даход Украіны спагнаныя карпаратыўныя правы ААТ “Гомсельмаш” у ТАА “Гандлёвы дом “Гомсельмаш-Україна”, ТАА “Гандлёвы дом МТЗ-Беларусь-Україна”, ТАА “ЛУН-ПОЎДЗЕНЬ”, а таксама маёмасныя правы на гандлёвыя маркі, паведамляе Міністэрства юстыцыі гэтай краіны.

Рашэнні прыняты ў адпаведнасці з пастановай Вышэйшага антыкарупцыйнага суда Украіны.

Адзначаецца, што “даччыныя кампаніі холдынгу “Гомсельмаш” прыцягнутыя да вытворчасці камплектуючых для боепрыпасаў і дронаў-камікадзэ пад назвай “Герань-2” тыпу “Шахед”, якія Рэспубліка Беларусь вырабляе на замову прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу Расійскай Федэрацыі”.

Пазоў у дачыненні да беларускага прадпрыемства “Гомсельмаш” падало 1 кастрычніка Міністэрства юстыцыі Украіны.

У дакуменце таксама адзначалася, што даччыныя кампаніі холдынгу прыцягнутыя да вытворчасці камплектуючых для боепрыпасаў.

Вытворчасць “Гомсельмаша” ў Гомелі функцыянуе з 1930 года. Асноўная прадукцыя холдынгу — сельгасмашыны, у т.л. камбайны.

Паводле інфармацыі аб’яднання BelPol, шэраг беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў уцягнуты ў масавую вытворчасць снарадаў для расійскага войска.

Падзяліцца: