Лукашэнка выказаў упэўненасць у “далейшай пазітыўнай дынаміцы двухбаковых кантактаў” з Турцыяй
29 кастрычніка, Позірк. Упэўненасць у “далейшай пазітыўнай дынаміцы двухбаковых кантактаў” з Турцыяй выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 29 кастрычніка прэзідэнта гэтай краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана з нацыянальным святам — Днём Рэспублікі.
“Вельмі прыемна адзначыць поспехі Турцыі ва ўсіх галінах эканомікі і дзяржаўным развіцці”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба.
Паводле слоў Лукашэнкі, пад кіраўніцтвам Эрдагана “краіна ўпэўнена ідзе па шляху інавацый і рэформаў, адыгрывае ўсё больш важную ролю ў падтрыманні міру і стабільнасці як у рэгіёне, так і на сусветнай арэне”.
“Мінск і Анкара — надзейныя партнёры, якія маюць шматгранныя і плённыя сувязі ў розных сферах — ад гандлю і інвестыцый да культурнага і гуманітарнага абменаў”, — заявіў Лукашэнка, падкрэсліўшы зацікаўленасць у “паглыбленні і інтэнсіфікацыі адносін на карысць народаў” дзвюх краін.
26 лютага 2024-га Лукашэнка, віншуючы Эрдагана з 70-годдзем, выказаў надзею на “хуткую сустрэчу, якая, безумоўна, адкрые новую старонку ў адносінах Мінска і Анкары”.
4 ліпеня мінулага года палітыкі правялі перамовы на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане.
29 кастрычніка 2024 года ў тэксце віншавання турэцкаму лідару з Днём Рэспублікі Лукашэнка адзначыў, што па-ранейшаму гатовы скарыстацца запрашэннем Эрдагана наведаць яго краіну.
30 студзеня гэтага года Эрдаган павіншаваў Лукашэнку з працягам паўнамоцтваў з дапамогай працэдуры, якую ўлады ў Мінску называюць прэзідэнцкімі выбарамі.
Турцыя — член Паўночнаатлантычнага альянсу. Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), у якую ўваходзіць Беларусь, дэ-факта лічыць НАТО праціўнікам.
Падрабязныя даныя аб ўзаемным гандлі ў адкрытым доступе не апублікаваныя. “Па выніках 2023 года тавараабарот Беларусі з Турцыяй склаў больш аднаго мільярда долараў”, — гаворыцца на сайце амбасады Беларусі.
- ГрамадстваУ Беларусі больш чым у 30 тыс. чалавек дыягнаставаны псарыязМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі", а не праз рэспубліканскі бюджэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства

