У 2025 годзе спынена больш за 550 спробаў незаконнага ўвозу грошай з Польшчы — мытня Беларусі

28 кастрычніка, Позірк. Аб спыненай спробе ўвозу грамадзянінам Украіны з Польшчы незадэклараваных грашовых сродкаў паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што ўкраінец рухаўся праз пункт пропуску Брэст (з польскага боку Цярэспаль), пры ім выяўлена больш за 66 тыс. долараў.
Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 228 КК (кантрабанда). Мужчыну пагражае пакаранне ў дыяпазоне ад штрафу да абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.
Заяўляецца, што сёлета адзначаецца “больш чым удвая рост незаконна перамяшчаемай валюты ў параўнанні з мінулым годам”. “Ужо ўстаноўлена больш за 550 фактаў перамяшчэння праз беларуска-польскую мяжу наяўных грашовых сродкаў у парушэнне мытнага заканадаўства”, — гаворыцца ў паведамленні.
Асобам, якія не задэкларавалі грашовыя сродкі ў памеры больш за 10 тыс. долараў у эквіваленце, пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1.260 рублёў) з канфіскацыяй валюты або без канфіскацыі, а ў памеры больш за 30 тыс. долараў — крымінальная справа, падкрэслівае ДМК.
Гл. таксама:
На мяжы з Польшчай затрыманая ўкраінка, якая спрабавала вывезці з Беларусі грыўны на 37 тыс. долараў
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



