Мінск не будзе перашкаджаць нелегальнай міграцыі ў ЕС пры захаванні санкцый — Лукашэнка

28 кастрычніка, Позірк. У Мінска няма прычын, каб “абараняць Еўрапейскі саюз, Еўропу ад мігрантаў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 кастрычніка на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.
“Па-першае, ва ўмовах усёабдымнага санкцыйнага ціску ў нас няма ні лішніх рэсурсаў, ні маральных абавязацельстваў вырашаць праблемы тых, хто гэтыя санкцыі ўвёў. Нас душаць санкцыі, кажуць, абараняйце нас… Як толькі ўвялі санкцыі і разарвалі з намі адносіны па пытаннях міграцыі, я ім шчыра і адкрыта сказаў: мы лавіць тут нікога не будзем і абараняць не будзем”, — сказаў Лукашэнка.
Па-другое, паводле яго слоў, “уся інфраструктура, усе праекты прыгранічнага супрацоўніцтва” былі “ў аднабаковым парадку” згорнутыя Польшчай, Літвой і Латвіяй.
Па-трэцяе, дадаў ён, менавіта Захад мігрантаў да сябе “зазываў”.
“Логіка простая, — заявіў Лукашэнка. — Калі вы разбурылі масты, не патрабуйце ад нас наводзіць пераправу. Мы не будзем вас абараняць з пятлёй на шыі. Санкцыі — гэта пятля на шыі беларускага народа. І вы ад нас патрабуеце вас абараняць? Гэтага не будзе”, — рэзюмаваў Лукашэнка.
Варта адзначыць, што з міграцыйным крызісам звязаная толькі частка заходніх санкцый, якія ўводзяцца ў дачыненні да Мінска з 2020 года. Самыя жорсткія санкцыі ўведзеныя за саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам аператыўных звестак памежных службаў Латвіі, Літвы і Польшчы, за 23 дні кастрычніка суседнія краіны ЕС зарэгістравалі 2.660 спробаў пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі. Гэта на 53,6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (1.732).
Польшча зарэгістравала 1.754 спробы (+51,6%; 1.157), Латвія — 761 (+67,6%; 454), Літва — 145 (+19,8%; 121).
З пачатку года зафіксавана 40.549 спробаў незаконнай міграцыі — на 20,5% больш да такога ж перыяду 2024 года (33 653). Польшча папярэдзіла 28.164 спробы (+0,5%; 28.019), Латвія — 10.970 (+2,2 раза; 4.890), Літва — 1.415 (+1,9 раза; 744).
За ўвесь 2024 год было зафіксавана 36.291 спроба незаконнай міграцыі грамадзян трэціх краін з беларускай тэрыторыі ў ЕС. Такім чынам, цяперашні паказчык вышэйшы на 11,7%.
У 2023 годзе было спынена 42.078 спробаў.


- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа дзяржуліку ў Беларусі знаходзіцца амаль 1,6 тыс. грамадзянскіх беспілотнікаў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ большасці рэгіёнаў у арганізацый знізілася прыбытковасць і вырас аб’ём чыстых стратМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ 2020 года колькасць паведамленняў аб магчымым супрацьпраўным выкарыстанні БПЛА вырасла ў 30 разоў — даныя Узброеных сілМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнікі дэмсіл Беларусі працягнуць вывучаць практыкі самакіравання пад эгідай Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

