Лукашэнка назваў “вар’яцкай афёрай” закрыццё Літвой мяжы з Беларуссю

28 кастрычніка, Позірк. “Вар’яцкай афёрай” назваў закрыццё Літвой пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 28 кастрычніка на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.
Мэта “афёры”, паводле яго слоў, — блакаваць згаданую канферэнцыю, Вільнюс для гэтага “прыдумаў абсурдную нагоду — паветраныя шары”.
“Нават для такой дробнай краіны, як Літва, гэта дробна”, — сказаў прамоўца.
Цяпер ад Мінска “патрабуюць выбачэнняў” за запуск метэазондаў на тэрыторыю Літвы, адзначыў ён. “Ведаеце, калі вінаваты, трэба заўсёды прасіць прабачэння. І калі мы будзем перакананыя ў тым, што мы вінаватыя, нас пераканаюць у гэтым, мы публічна гатовыя гэта абмяркоўваць, мы выбачымся, гэта дакладна”, — дадаў Лукашэнка.
Разам з тым, заявіў ён, літоўскі бок павінен разабрацца з гэтым на сваёй тэрыторыі: “Калі туды ляцяць нейкія шарыкі паветраныя з цыгарэтамі ці яшчэ з чымсьці, я мяркую, што трэба вырашаць гэтае пытанне там. Яны ж не проста паляцелі невядома куды. Іх хтосьці там прыняў або прымае, хтосьці ў гэтым зацікаўлены. Трэба знайсці і ў корані спыніць падобныя рэчы”.
Лукашэнка назваў “элементам гібрыднай вайны” нядаўняе закрыццё польскай мяжы: “Ну да чаго гэта прывяло? Не толькі беларусы нешта зараблялі на транзіце, але і Польшча. Яна ад гэтага транзіту кітайскага зарабляла 65–70%. Хто ад гэтага страціў? Ясна хто. Цяпер спрабуюць знайсці выхад з гэтага становішча. Наўрад ці. Вы ведаеце, што такое Кітай, і ведаеце іх падыходы ў гэтым плане”.
Літва прыкладна з 22:10 26 кастрычніка закрыла на нявызначаны тэрмін абодва наземныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі). Гэта было зроблена ў адказ на масавыя залёты на тэрыторыю краіны з Беларусі аэрастатаў, як мяркуецца, з кантрабанднымі цыгарэтамі. Праз гэта чатыры разы прыпыняў працу аэрапорт у Вільнюсе, затрымліваліся і адмяняліся авіярэйсы, пацярпелі тысячы пасажыраў.
27 кастрычніка Літва выказала чарговы рашучы пратэст Беларусі ў сувязі з пастаяннымі парушэннямі паветранай прасторы гэтага балтыйскага дзяржавы.
Беларускі МЗС уручыў ноту часоваму паверанаму ў справах Літвы Эрыкасу Вілканецасу ў сувязі з “аднабаковым закрыццём Літвой мяжы без паведамлення”.
Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў абмежаваць транзіт з Беларусі ў Калінінградскую вобласць (РФ) праз залёт у краіну аэрастатаў.

- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

