Еўропа не пацерпіць гібрыдную пагрозу з боку Беларусі — фон дэр Ляен

28 кастрычніка, Позірк. Высокапастаўленыя еўрапейскія чыноўнікі выказалі салідарнасць з Літвой з нагоды сітуацыі на мяжы з Беларуссю.
На думку прэзідэнта Еўрапейскага савета Антоніу Кошты, “пастанянныя правакацыйныя дзеянні Беларусі супраць ЕС і ягоных краін-чальцоў“ з’яўляюцца “гібрыднай дзейнасцю“, якая “павінна спыніцца”.
“Беларусь павінна спыніць далейшыя інцыдэнты, — лічыць палітык. — ЕС па-ранейшаму будзе ціснуць на рэжым [Аляксандра Лукашэнкі] з-за яго супрацоўніцтва з Расіяй у вайне супраць Украіны і падтрымліваць абарону ўсходняй мяжы ЕС“.
Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен назвала тое, што адбываецца на беларускім баку, “дэстабілізацыяй“ і “правакацыяй“.
“Еўропа цалкам салідарная з Літвой, якая сутыкнулася з рэгулярным уварваннем кантрабандысцкіх метэазондаў у паветраную прастору”, — падкрэсліла палітык. Паводле яе слоў, гэта — “гібрыдная пагроза“, якую Еўропа “не пацерпіць”.
“Гэта яшчэ адна прычына для паскарэння нашых ініцыятыў — назірання за ўсходнім флангам і ажыццяўлення ініцыятывы еўрапейскай абароны супраць дронаў“, — падкрэсліла кіраўнік Еўракамісіі.
27 кастрычніка Літва зноў выказала рашучы пратэст Беларусі ў сувязі з пастаяннымі парушэннямі паветранай прасторы гэтай балтыйскай дзяржавы. Вільнюс заявіў пра “наўмысную бяздзейнасць беларускіх дзяржаўных органаў”, расцаніў гэта як “гібрыдную атаку” і закрыў мяжу з Беларуссю “да далейшага паведамлення“.Пункт пропуску Шальчынінкай не працуе, праз Мядзінінкай прапускаюць “некаторыя катэгорыі асоб”. Напрыклад, праехаць могуць дыпламаты, а таксама вярнуцца ў Літву грамадзяне ЕС і ўладальнікі літоўскага дазволу на жыхарства.
Беларускі МЗС Беларусі ўручыў ноту часоваму паверанаму ў справах Літвы ў Беларусі Эрыкасу Вілканецасу ў сувязі з “аднабаковым закрыццём Літвой мяжы без паведамлення”. Ведамства заявіла, што “вымушана канстатаваць антынародны характар падобных дзеянняў, пры якіх звычайныя людзі становяцца закладнікамі палітычнай кан’юнктуры”.
Увечары 26 кастрычніка ў Літву з Беларусі было запушчана больш аэрастатаў з кантрабанднымі цыгарэтамі, чым днём раней: было зафіксавана 66 аб’ектаў, якія заляцелі ў літоўскую паветраную прастору, гэта “прыкладна ў два разы больш”, чым 25 кастрычніка, паведаміў кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі балтыйскай краіны Вілмантас Віткаўскас.
У Генеральнай пракуратуры Літвы няма інфармацыі аб тым, што перавозка кантрабандных беларускіх цыгарэт з дапамогай метэазондаў з’яўляецца гібрыднай атакай супраць гэтай балтыйскай краіны, заявіла генеральны пракурор Ніда Грунскене, адзначыўшы, што падчас дасудовага расследавання высвятляюцца падазраваныя і ў дачыненні да іх абіраецца мера стрымання.
Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў абмежаваць транзіт з Беларусі ў Калінінградскую вобласць (РФ) праз залёт у краіну аэрастатаў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ 2020 года колькасць паведамленняў аб магчымым супрацьпраўным выкарыстанні БПЛА вырасла ў 30 разоў — даныя Узброеных сілМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнікі дэмсіл Беларусі працягнуць вывучаць практыкі самакіравання пад эгідай Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–27 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка90% экспарту "Белшыны" прыпадае на расійскі рынакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


