У Генпракуратуры Літвы не ўпэўненыя, што запуск метэазондаў з’яўляецца гібрыднай атакай супраць краіны

27 кастрычніка, Позірк. У Генеральнай пракуратуры Літвы няма інфармацыі пра тое, што перавозка кантрабандных беларускіх цыгарэт з дапамогай метэазондаў з’яўляецца гібрыднай атакай супраць гэтай балтыйскай краіны, паведамляе партал Delfi.
“У нас пакуль няма такой інфармацыі падчас дасудовага расследавання“, — заявіла генеральны пракурор Ніда Грунскене, адзначыўшы, што падчас дасудовага расследавання высвятляюцца падазраваныя і ў дачыненні да іх абіраецца мера стрымання.
Паводле слоў Грунскене, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.
“Я не магу сказаць, колькі цяпер вядзецца дасудовых расследаванняў, здаецца 13. Аднак эпізодаў вельмі шмат, яны аб’ядноўваюцца ў дасудовыя расследаванні“, — сказала генпракурор.
Дырэктар Дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ) Літвы Рэмігіюс Брыдыкіс, выказаў упэўненасць, што беларускія ўлады ў курсе таго, што адбываецца.
“Яны разумеюць, і Мінск выдатна ацэньвае сітуацыю. <…> Але мы пакуль не можам назваць мэту. Так, яны хочуць нас дэстабілізаваць, але бачна, што дэстабілізацыя не адзіная мэта <…>. Відаць, ёсць і іншыя мэты. Але пакуль адказаць не можам”, — сказаў кіраўнік ДДБ.
29 кастрычніка літоўскі ўрад плануе вырашыць лёс закрытых з вечара 26 кастрычніка апошніх пунктаў пропуску Мядзінінкай і Шальчынінкай, якія працавалі на мяжы з Беларуссю. На пасяджэнні Камісіі па нацыянальнай бяспецы 27 кастрычніка вырашана, што вайскоўцы пачнуць прымяняць адпаведныя кінэтычныя сродкі для прызямлення метэазондаў, якія ўрываюцца ў паветраную прастору краіны.
Мінулай ноччу з-за залёту аэрастатаў чацвёрты раз за тыдзень таксама прыпыняў працу аэрапорт у Вільнюсе (на сем гадзін).
Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў абмежаваць транзіт з Беларусі ў Калінінградскую вобласць (РФ) праз залёт у краіну аэрастатаў.
Пункт пропуску Шальчынінкай зачынены цалкам, праз Мядзінінкай могуць перасоўвацца “толькі некаторыя катэгорыі асоб”. Пра гэта паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка90% экспарту "Белшыны" прыпадае на расійскі рынакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАмаль 40% стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства


