Ціханоўская выступіць на Парыжскім форуме міру–2025

27 кастрычніка, Позірк. Святлана Ціханоўская 28–29 кастрычніка наведае Францыю, дзе выступіць на Парыжскім форуме міру–2025, паведаміла прэс-служба палітыка.
Ціханоўская будзе спікерам на панэлі “Вяртанне міру ў Еўропу. Новыя кааліцыі за мір”.
Арганізатары ў суправаджальным слове адзначаюць, што вайна ва Украіне “дэстабілізавала рэгіён і паставіла пад сумнеў стасункі Еўропы з яе ўсходнімі суседзямі“.
“Як краіны рэгіёну могуць адыграць канструктыўную ролю ва ўсталяванні міру? Якія стасункі Еўропа можа пабудаваць са сваімі суседзямі, каб паўплываць на заканчэнне вайны і пасляваенны парадак? Ці павінны меры рэагавання быць сканцэнтраваны на бяспецы і / або іншых аспектах?” — гаворыцца ў анонсе да тэматычнай панэлі.
Парыжскі форум міру–2025 — міжнародная платформа, якая аб’ядноўвае ўрады, грамадзянскую супольнасць, бізнес і міжнародныя арганізацыі для пошуку калектыўных рашэнняў у галіне міру і ўстойлівага развіцця.
Выступ Ціханоўскай запланаваны на 29 кастрычніка. У форуме таксама возьме ўдзел яе намеснік у Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка.
На форум прыедуць прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэзідэнт Малдовы Мая Санду, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, мэр Парыжа Ан Ідальга, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2021 года Марыя Рэса (Філіпіны) і інш.
На запрашэнне старшыні Нацыянальнага сходу Францыі Ціханоўская наведвала Парыж 6–7 кастрычніка, яна правяла сустрэчу з міністрам Еўропы і замежных спраў Жан-Ноэлем Баро.
2 кастрычніка Ціханоўская сустрэлася ў Капенгагене з Макронам на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці і падзякавала за паслядоўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і салідарнасць з беларускім народам.
“Для нас вельмі каштоўна, што Францыя працягвае стаяць побач у барацьбе за свабоду і правы чалавека“, — адзначыла яна.
Перад гэтым Ціханоўская размаўляла з Макронам у траўні.

- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка90% экспарту "Белшыны" прыпадае на расійскі рынакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАмаль 40% стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

