Выстаўленая на таргі наваполацкая кватэра кіраўніка БСДП “Народная Грамада” Яўгена Вільскага

27 кастрычніка, Позірк. На электронным аўкцыёне “БелЮрЗабеспячэнне” з’явіўся лот з трохпакаёвай кватэрай плошчай 71,3 кв. м, размешчанай у шматпавярховым доме ў Наваполацку (Віцебская вобласць).
З апісання лота вынікае, што нерухомасць арыштаваная следчымі органамі, прадаецца разам з мэбляй, бытавой тэхнікай, дыванамі, шторамі і інш.
У кватэры зарэгістраваныя тры чалавекі, “даўжніком” пазначаны Вільскі Яўген Сяргеевіч — асабістыя даныя цалкам супадаюць з данымі выконваючага абавязкі старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” (не зарэгістраваная).
Стартавы кошт кватэры — 141.710 рублёў (больш за 47,5 тыс. долараў).
Вільскі знаходзіцца па-за Беларуссю. Быў асуджаны завочна Брэсцкім абласным судом у ліпені мінулага года да 12 гадоў пазбаўлення волі, яму быў таксама прызначаны штраф 480 тыс. рублёў. Прыгавор уступіў у сілу ў кастрычніку таго ж года.
Разам з ім па справе “Форуму дэмакратычных сіл Беларусі” былі асуджаныя зніклы ў канцы жніўня гэтага года Анатоль Котаў, а таксама Вадзім Дзмітронак, Вольга Карач і Вераніка Цапкала. Усе фігуранты прызнаныя вінаватымі паводле арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
Вызвалены 11 верасня ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Алксандрам Лукашэнкі старшыня БСДП “Народная Грамада” Мікалай Статкевіч адмовіўся пакідаць краіну. Некаторы час ён правёў паміж памежнымі пераходамі Каменны Лог (Беларусь) і Мядзінінкай (Літва), пасля чаго вярнуўся на беларускую тэрыторыю. З тых часоў пра яго лёс дакладнай інфармацыі няма.
Канфіскацыя і продаж з аўкцыёну нерухомасці і іншай асабістай маёмасці — адна з формаў пераследу апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія знаходзяцца за мяжой альбо ў зняволенні. Раней паведамлялася аб рэалізацыі на аўкцыёне маёмасці палітыкаў Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы, спартсменкі Аляксандры Герасімені і інш.
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАмаль 40% стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 27 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпарт з Казахстана ў 2025 годзе расце ў 5 разоў хутчэй за беларускі экспарт у гэтую краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



