Вільнюскі аэрапорт увечары 26 кастрычніка зноў прыпыніў працу, мяжа з Беларуссю зноў закрытая

26 кастрычніка, Позірк. Віленскі аэрапорт увечары 26 кастрычніка чацвёрты раз за апошні тыдзень прыпыніў працу з-за зондаў, якія прыляцелі з беларускай тэрыторыі.
Забарона дзейнічае чатыры гадзіны да 1.40 паводле мясцовага часу (2.40 паводле мінскага). Адзін борт адпраўлены ў Каўнас, яшчэ адзін — у Рыгу, вынікае з інфармацыі на анлайн-табло аэрапорта.
Зноў закрытыя абодва наземныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), паведамляе Delfi. Час адкрыцця не называецца.
Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў абмежаваць транзіт з Беларусі ў Калінінградскую вобласць (РФ) праз залёт у краіну аэрастатаў.
Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене анансавала пасяджэнне камісіі па нацыянальнай бяспецы, па выніках якога 27 кастрычніка будуць прапанаваныя “канкрэтныя рашэнні” па сітуацыі з аэрастатамі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



