Сітуацыя са зніжэннем узроўня аховы Ціханоўскай сарвала яе першы афіцыйны візіт у Арменію

24 кастрычніка, Позірк. Офіс беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай быў вымушаны скасаваць “даўно запланаваны, першы ў гісторыі візіт” у Арменію на пленарнае пасяджэнне Euronest (28–30 кастрычніка), паведаміў парталу 15min.lt дарадца палітыка па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.
“Гэта звязана з рашэннем [Літвы] прыпыніць выкарыстанне асабістай аховы — Службы бяспекі першых асоб дзяржавы — за мяжой. Мы спадзяваліся, што для краін з высокім узроўнем рызыкі будзе зробленае выключэнне, але, на жаль, гэтага не адбылося”, — цытуе Кучынскага партал навін Delfi.
“Гэты візіт мог бы стаць важным крокам ва ўмацаванні супрацы і пашырэнні нашай агульнай еўрапейскай перспектывы”, — адзначыў дарадца Ціханоўскай.
Кучынскі падкрэсліў, што не крытыкуе рашэнне ўладаў Літвы. Паводле яго слоў, офіс беларускага дэмлідара ўдзячны літоўскаму прэзідэнту Гітанасу Наўседу, міністру замежных спраў Кястуцісу Будрысу і спікеру Сейма Юозасу Олекасу “за аказаную дапамогу”.
7 кастрычніка стала вядома, што Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй пражывае ў Вільнюсе. Афіцыйная прычына — рэвізія ступені пагроз. Шэраг літоўскіх палітыкаў раскрытыкаваў гэтае рашэнне (былы кіраўнік МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс назваў гэты крок здрадай). Экс-прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманітэ назвала яго не тэхнічным, а палітычным.
Дзейная кіраўніца урада Інга Ругінене адзначыла, што ахова Ціханоўскай не знятая, але “скарэктаваная з улікам наяўных рэалій”. На яе думку, літоўскія службы “выдатна выконваюць сваю працу, штодня ацэньваючы ўзровень пагроз і мадэлюючы, якія захады бяспекі трэба рабіць на аснове гэтага”.
8 кастрычніка Кучынскі заявіў, што праца фізічнага офіса ў літоўскай сталіцы прыпыненая ў сувязі “са зменамі ў сістэме аховы і бяспекі”.
14 кастрычніка Наўседа заявіў, што сітуацыя з аховай Ціханоўскай драматызуецца.
На думку дэпутата, віцэ-старшыні камітэта па еўрапейскіх справах Сейма Літвы Томаса Тамілінаса, узровень аховы Ціханоўскай “як абранага прэзідэнта” павінен застацца ранейшым, паколькі “беларускі рэжым ніяк не змяніўся”.
17 кастрычніка стала вядома, што літоўскія ўлады часова вярнулі Ціханоўскай ахову — да тае пары, пакуль не будзе сфармаваная новая сістэма бяспекі.
22 кастрычніка намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка паведаміў пра “пагрозы ўчынення забойства”, якія паступілі на яго адрас і на адрас Ціханоўскай.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі зафіксавана яшчэ сем тэмпературных антырэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвесттаварамі перавысіла 800 млн долараў, год таму яно было дадатным (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАб'ём складскіх запасаў вырас за год амаль на траціну, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тыдзень маразоў на беларускіх метэастанцыях перакрыта 17 тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка


