Польскі перавозчык рызыкуе быць аштрафаваным за спробу занізіць кошт увезеных у Беларусь тавараў

24 кастрычніка, Позірк. У дачыненні да польскага перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс за спробу “ашчадзіць на мытных плацяжах звыш 110 тыс. рублёў”, вынікае з паведамлення прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, падчас праверкі грузавога аўтамабіля DAF, які накіроўваўся ў Беларусь праз пункт пропуску Казловічы (з польскага боку — Кукурыкі), мытнікі выявілі неадпаведнасць звестак пра партыю тавару.
У грузавіку знаходзіліся “посуд, садовае абсталяванне для апрацоўкі дрэў, запасныя часткі да яго ды іншыя тавары” агульным коштам — “згодна з заяўленымі звесткамі” — больш за 90 тыс. рублёў.
“Ад дакументаў, якія паказваюць рэальны кошт транспартаванага тавару, кіроўца пазбавіцца канчаткова не паспеў, — гаворыцца ў паведамленні. — У другім разарваным камплекце, які выявіўся арыгінальным, кошт адрозніваўся ад заяўленага ў пяць разоў — звыш 480 тыс. рублёў”.
Частка 3 артыкула 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных звестак пра тавары), паводле якой распачаты працэс, прадугледжвае штраф — да 30% кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

