Мінск 20:35

Долар і юань патаннелі перад выходнымі

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

24 кастрычніка, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 кастрычніка.

Курс долара знізіўся да 2,9801 рубля (-0,1%; -0,0031), юаня — да 4,1831 за 10 (-0,03%; -0,0015).

Расійскі рубель падаражэў да 3,669 за 100 (+0,05%; +0,002).

Таргі еўра не праводзіліся. 23 кастрычніка ён патаннеў да 3,4629 (-0,39%; -0,0135).

На адыходзячым працоўным тыдні (20–24 кастрычніка) каціроўка долара знізілася на 0,1% (з 2,9831 да 2,9801), юаня — на 0,003% (з 4,1833 да 4,1832 за 10), еўра — на 0,49% (з 3,4801 да 3,4629), расійскі рубель — на 0,79% (з 3,6982 да 3,669 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — верасень 2025 года знізіўся на 12,92% (з 3,4735 да 3,0247 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 верасня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: