У выніку аварыі ў Дзяржынску і яшчэ 196 населеных пунктах адключалася электрычнасць

24 кастрычніка, Позірк. У Дзяржынску і Дзяржынскім раёне (Мінская вобласць), аграгарадках Рубяжэвічы і Дзераўная Стаўбцоўскага раёна (Мінская вобласць) познім вечарам 23 кастрычніка спынілася падача электраэнергіі з-за аварыйнага адключэння на падстанцыі 110 кВ “Дзяржынск“ і 7 падстанцыях 35 кВ, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
У выніку аварыі перасталі функцыянаваць 81 лінія 10 кВ, 716 цеплавых пунктаў і кватэрных цеплавых пунктаў, 197 населеных пунктаў, 49 малочна-таварных ферм, 15 кацельняў, 5 спажыўцоў 1-й катэгорыі (найбольш важныя, спыненне электразабеспячэння можа прывесці да буйных аварый і няшчасных выпадкаў), 65 спажыўцоў 2-й катэгорыі (рызыка прастояў прадпрыемства і транспарту).
Паводле інфармацыі Мінэнерга, электразабеспячэнне спажыўцоў Дзяржынскага і Стаўбцоўскага раёнаў было адноўлена неўзабаве пасля паўночы 24 кастрычніка.

- Грамадства, Навіны Германіі
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаЛатушка заявіў аб сачэнні за супрацоўнікамі НАУ ў Літве, Германіі, ЧэхііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзерваміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар памяншаецца намінальны сярэдні заробак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка


