Латушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго клана
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 24 кастрычніка 2025 года ў 17:56
23 кастрычніка, Позірк. Мілітарызацыяй адукацыі, насаджваннем ідэалогіі Аляксандр Лукашэнка фактычна пачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго клана. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка, адказваючы на пытанні журналістаў на прэзентацыі сумеснага даклада НАУ і аб’яднання BelPol “Дзеці без будучыні: мілітарызацыя дзяцінства ў Беларусі”. Яго прэзентацыя прайшла 23 кастрычніка ў Варшаве.
“Як былы міністр культуры я, канешне, вельмі б хацеў, каб дзяцей выхоўвалі ў кантэксце нацыянальнай культуры, шанавання беларускай культуры, мовы, гісторыі. Усхваляць сваю зямлю, Бацькаўшчыну так, як рабілі гэта нашы класікі. А тут абраныя прыярытэты — ваенная культура і псеўдапатрыятызм. І гэта жахліва”, — заявіў Латушка.
На яго перакананне, мілітарызацыя адукацыі ўзмацняе залежнасць Беларусі ад Расіі. Тое, што адбываецца, палітык лічыць “вялікім выклікам для нашага грамадства і перадусім для бацькоў”.
Паводле яго слоў, ад ваеннай падрыхтоўкі ў школе адмовіцца немагчыма, але накіраванне ў “ваенна-патрыятычны лагер” у большай ступені залежыць ад бацькоў.
Латушка назваў вельмі важнымі размовы з дзецьмі дома. “Я памятаю, як бацька мне чытаў гісторыю Беларусі. Проста чытайце сваім дзеткам, незалежна ад узросту, расказвайце, што такое Беларусь, беларуская гісторыя, чым мы ганарымся і да якога свету павінны належаць: да дэмакратычнага свету, свабоднага свету, дзе шануюць правы чалавека, альбо фактычна вы будзеце рыхтаваць рэзервістаў для клана Лукашэнкі, бо ён стварыў такую сістэму, ідэалогію, лукашызм. Ён на чале гэтага, ён хоча перадаць гэта ў спадчыну сваім дзецям. І ён сёння фактычна распачаў падрыхтоўку рэзрвістаў для свайго сямейнага клана”, — заявіў Латушка.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


