Медыяменеджар Канстанцін Залатых выйшаў на волю

23 кастрычніка, Позірк. Аб выхадзе на свабоду медыяменеджара Канстанціна Залатых паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Адзначаецца, што ён цалкам адбыў тэрмін зняволення.
Дырэктар недзяржаўнай газеты “Беларусы і рынак” 6 красавіка 2023 года быў прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волі Мінскім гарадскім судом. Прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), ч. 2 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
Мужчына знаходзіўся ў няволі з 18 траўня 2022 года. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Паводле звестак БАЖ, у няволі цяпер знаходзіцца 29 прадстаўнікоў СМІ.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


