Лукашэнка спадзяецца на “якасна новае напаўненне” ў адносінах з Балівіяй
23 кастрычніка, Позірк. Балівія з’яўляецца “добрым сябрам і перспектыўным партнёрам у Паўднёвай Амерыцы”, з якім Беларусь “падтрымлівае канструктыўныя ўзаемапаважлівыя адносіны”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы Радрыга Паса Перэйру з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у гэтай краіне.
“Упэўнены ў значным патэнцыяле двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах узаемнай цікавасці, што можа быць паспяхова выкарыстана толькі сумеснымі намаганнямі і пры палітычнай падтрымцы абедзвюх дзяржаў”, — прыводзіць словы віншавальніка яго прэс-служба.
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатовая да “рэальнай актывізацыі плённага дыялогу з Балівіяй”. Ён выказаў надзею, што бакі ў бліжэйшы час змогуць “надаць беларуска-балівійскім адносінам якасна новае напаўненне”.
Кандыдат ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Радрыга Пас Перэйра 19 кастрычніка атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Балівіі, набраўшы 54,5% галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік — кансерватар Хорхе Кірога — атрымаў 45,5% галасоў.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Балівіяй устаноўленыя ў красавіку 1994 года.
Паводле звестак беларускага МЗС, у 2021 годзе ўзаемны тавараабарот склаў 2,03 млн долараў, пры гэтым экспарт з Беларусі — 1,93 млн долараў. Пазнейшыя даныя не прыводзяцца.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
