Мінск 00:34

Полк Каліноўскага ўключаны ў Расіі ў пералік “экстрэмісцкіх” і “тэрарыстычных” арганізацый

Фота: ПКК

23 кастрычніка, Позірк. Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, уключаны ў Расіі ў пералік “арганізацый і фізічных асоб, у дачыненні да якіх маюцца звесткі аб іх дачыненні да экстрэмісцкай дзейнасці або тэрарызму”.

Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце Федэральнай службы па фінансаваму маніторынгу (Расфінманіторынг).

Адзначана, што ПКК уключаны ў згаданы спіс арганізацый “са структурнымі падраздзяленнямі, якія ўваходзяць у яе”.

Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў ПКК спачатку “экстрэмісцкім фарміраваннем”, а затым “тэрарыстычнай арганізацыяй”.

Падзяліцца: