Прадстаўнік BelPol Кабанаў пакінуў КР, экс-добраахвотнік Клачко заявіў пра “прыпыненне актыўнай дзейнасці” ў структуры

23 кастрычніка, Позірк. Прадстаўнік аб’яднання BelPol, былы палітвязень Аляксандр Кабанаў выйшаў са складу Каардынацыйнай рады (КР), паведамляецца ў тэлеграм-канале палітычнай структуры.
Рашэнне звязана з адрынутай прапановай увесці ў КР працэдуру праверкі на паліграфе. “Калі арганізацыя не клапоціцца пра сваю бяспеку, там няма чаго рабіць”, — заявіў Кабанаў “Еўрарадыё”.
З гэтых жа прычын былы ваяр палка Каліноўскага Аляксандр Клачко заявіў пра “прыпыненне актыўнай дзейнасці” ў Каардынацыйнай радзе да 16 снежня. Паводле яго слоў, да сярэдзіны снежня ён застанецца ў КР “у рамках міжведамаснай вайсковай камісіі”.
Кабанаў і Клачко ўваходзілі ў КР у фракцыю “Воля”.
Як паведамляў “Позірк”, прапанова ўвесці працэдуру праверкі на паліграфе ў Каардынацыйнай радзе не набрала кворуму. У галасаванні па гэтым пытанні прыняў удзел 21 дэлегат з 77.
Увядзенне адпаведнай працэдуры падтрымалі 17 дэлегатаў (фракцыя “Незалежныя беларусы” — 5, “Еўрапейскі выбар” — 5, “Воля” — 4, “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” — 2, “Хопіць баяцца” — 1).
Супраць выказалася два дэлегаты (па адным з фракцый “Моладзевы наступ” і “Наша справа”), устрымалася таксама два (па адным з фракцый “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” і “Хопіць баяцца”).
Астатнія 56 дэлегатаў галасаванне праігнаравалі (“Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” — 24, “Беларусы” — 12, “Моладзевы наступ” — 7, “Наша справа” — 4, “Незалежныя беларусы” — 3, “Еўрапейскі выбар” — 3, “Воля” — 1, “Хопіць баяцца” — 1, пазафракцыйныя — 1).
Як паведамляў “Позірк”, на пачатку верасня фракцыя “Воля” і камісія Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы (КНРБ) выступілі з сумеснай заявай, у якой адзначылі, што “са жніўня 2024 года прапануюць увесці працэдуру” праверкі на паліграфе для дэлегатаў і адказных супрацоўнікаў КР.
У дакуменце адзначалася, што мэтазгоднасць увядзення працэдуры “ў чарговы раз” паказалі сітуацыя са знікненнем экс-спікера КР Анжалікі Мельнікавай, а таксама пэўныя сумневы ў матывах дэлегата Вольгі Карпушонак (фракцыя “Хопіць баяцца”; галасавала за паліграфічныя праверкі), якая абвінаваціла намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, дэлегата КР Паўла Латушку ў сексуальных дамаганнях (катэрагычна адрынае абвінавачанні).
Аўтары заявы выказалі гатоўнасць распачаць працэс праверкі з кіраўніка КНРБ — былога ваяра палка Каліноўскага Аляксандра Клачко.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго кланаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіжнародныя структуры будуць праінфармаваныя пра мілітарызацыю беларускай адукацыі і падрыхтоўку дзяцей да вайны — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМілітарызацыя дзяцей будуецца на страху Лукашэнкі перад новым пакаленнем — даклад НАУ і BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка