У Гродне мужчына збіў свайго сына да страсення мазгоў — распачатая крымінальная справа

23 кастрычніка, Позірк. На 38-гадовага жыхара Гродна распачалі крымінальную справу паводле арт. 153 КК (наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання) — за збіццё ўласнага сына, паведамляе прэс-служба абласной пракуратуры.
Згодна з інфармацыяй нагляднага органа, 4 верасня 2025 года кіраўніцтва адной з гарадскіх школ паведаміла ў АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна, што на целе вучня выяўленыя пашкоджанні, праз дрэннае самаадчуванне ён шпіталізаваны ў Гродзенскую абласную дзіцячую бальніцу.
Высветлілася, што ўвечары 3 верасня дома бацька не менш за 10 разоў ударыў 14-гадовага сына кулаком па галаве і целе — праз “дрэнныя паводзіны” хлопчыка ў школе.
Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, у непаўналетняга зафіксаванае страсенне мазгоў, шматлікія сінякі на галаве, шыі, плячах, сцёгнах, жываце. Паводле прыкметы кароткачасовага разладу здароўя траўмы кваліфікаваныя як лёгкія цялесныя пашкоджанні.
Адметна, што падазраваны раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганскія дзеянні.
Пацярпелы адмовіўся пісаць заяву з просьбай прыцягнуць бацьку да адказнасці, паколькі той з’яўляецца адзіным законным прадстаўніком дзіцяці, хлопчык залежыць ад мужчыны. Маці падлетка памерла.
“У сілу таго, што супрацьпраўныя дзеянні выявіліся ў замаху на жыццё і здароўе непаўналетняга, які не здольны самастойна паўнацэнна абараняць свае правы і законныя інтарэсы, пракурор палічыў абгрунтаваным узбудзіць крымінальную справу прыватнага абвінавачання без заявы пацярпелага ад супрацьпраўных дзеянняў”, — адзначае пракуратура.
Непаўналетні пацярпелы, а таксама яго два малалетнія браты прызнаныя асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, адабраныя ў бацькі і змешчаныя на дзяржзабеспячэнне ў сацыяльна-педагагічны цэнтр.
2 кастрычніка паведамлялася, што сем бацькоў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за фізічнае пакаранне дзяцей ад пачатку года ў Брэсцкай вобласці.
Як і ў выпадку ў Гродне, дзеці прызнаваліся асобамі, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы (СНС).
Сістэма дзяржаўнай абароны і кантролю за дзецьмі ў Беларусі ўспрымаецца грамадскасцю неадназначна.
Пасля забойства бацькамі трохгадовага Сямёна Таратуты ў Слуцку (Мінская вобласць) у кастрычніку 2023 года была распачатая крымінальная справа супраць службовых асоб, у абавязкі якіх уваходзіла прафілактыка сямейнага няшчасця. Бацьку дзіцяці Аляксандру Таратуту вынеслі смяротны вырак, маці Анастасія Таратута прыгавораная да 25 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
На фоне забойства Сямёна Таратуты, а пасля ўдушэння маці чатырох сваіх дзяцей у лютым 2024 года ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць) сацыяльныя службы актывізаваліся. Перыядычна з’яўляюцца паведамленні пра выняццё дзяцей з сем’яў і прызнанні іх асобамі, што находзяцца ў СНС.
У снежні 2023 года ў Беларусі змянілі правілы прызнання дзяцей асобамі, што знаходзяцца ў СНС. Напрыклад, у СНС могуць уключыць дзяцей, якія выхоўваюцца ў сем’ях, дзе абодва бацькоў афіцыйна не працаўладкаваныя.
У СНС маюць права ўключыць на падставе палітычнага пераследу: калі нехта з бацькоў быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за “прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі” (арт. 19.10 КаАП); “распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць” (19.11 КаАП); “незаконны выраб і (або) распаўсюд методык або іншых матэрыялаў пра спосабы вырабу выбухных прыстасаванняў і выбуховых рэчываў” (19.12 КаАП).
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіжнародныя структуры будуць праінфармаваныя пра мілітарызацыю беларускай адукацыі і падрыхтоўку дзяцей да вайны — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМілітарызацыя дзяцей будуецца на страху Лукашэнкі перад новым пакаленнем — даклад НАУ і BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВайна супраць Еўропы можа распачацца ў 2027–2030 годах, у Беларусі да яе ўжо рыхтуюць дзяцей — BelPol (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка