Прапанова ўвесці працэдуру праверкі на паліграфе ў КР не набрала кворуму

23 кастрычніка, Позірк. Прапанова ўвесці працэдуру праверкі на паліграфе ў Каардынацыйнай радзе (КР) не набрала кворуму, вынікае з паведамлення КР.
Адзначаецца, што ў галасаванні ўзяў удзел 21 дэлегат з 77.
Увядзенне адпаведнай працэдуры падтрымалі 17 дэлегатаў (фракцыя “Незалежныя беларусы” — 5, “Еўрапейскі выбар” — 5, “Воля” — 4, “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” — 2, “Хопіць баяцца” — 1).
Супраць выказалася два дэлегаты (па адным з фракцый “Моладзевы наступ” і “Наша справа”), устрымалася таксама два (па адным з фракцый “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” і “Хопіць баяцца”).
Астатнія 56 дэлегатаў галасаванне праігнаравалі (“Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” — 24, “Беларусы” — 12, “Моладзевы наступ” — 7, “Наша справа” — 4, “Незалежныя беларусы” — 3, “Еўрапейскі выбар” — 3, “Воля” — 1, “Хопіць баяцца” — 1, пазафракцыйныя — 1).
Як паведамляў “Позірк”, на пачатку верасня фракцыя “Воля” і камісія Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы (КНРБ) выступілі з сумеснай заявай, у якой адзначылі, што “са жніўня 2024 года прапануюць увесці працэдуру” праверкі на паліграфе для дэлегатаў і адказных супрацоўнікаў КР.
У дакуменце адзначалася, што мэтазгоднасць увядзення працэдуры “ў чарговы раз” паказалі сітуацыя са знікненнем экс-спікера КР Анжалікі Мельнікавай, а таксама пэўныя сумневы ў матывах дэлегата Вольгі Карпушонак (фракцыя “Хопіць баяцца”; галасавала за паліграфічныя праверкі), якая абвінаваціла намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, дэлегата КР Паўла Латушку ў сексуальных дамаганнях (катэрагычна адрынае абвінавачанні).
Аўтары заявы выказалі гатоўнасць распачаць працэс праверкі з кіраўніка КНРБ — былога ваяра беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандра Клачко (фракцыя “Воля”).

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзве дэкады кастрычніка суседнія краіны ЕС спынілі больш за 2,5 тыс. спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэпутат Еўрапарламента: Месца Лукашэнкі — перад міжнародным трыбуналам у Гаазе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрадукты, алкаголь, цыгарэты падаражэлі за дзевяць месяцаў амаль на 7%, год таму фіксаваўся рост на 3,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Еўрапарламенце заклікала не падманвацца “гуманнасцю” Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+