Мінск 21:51

Больш чым на 20 хвілін спыняўся рух на Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна

Ілюстрацыя: Мінскі метрапалітэн

22 кастрычніка, Позірк. Больш чым на 20 хвілін, з 16.42 да 17.06, спыняўся 22 кастрычніка рух на 2-й (Аўтазаводскай) лініі Мінскага метрапалітэна.

Прычынай стала “няспраўнасць прылад“ на станцыі“ Фрунзенская”, паведамляе прэс-служба падземкі.

Паводле інфармацыі, якой падзяліўся з “Позіркам“ адзін з пасажыраў, было абвешчана, што рух спынены “з тэхнічных прычын”. Спачатку ён аднавіўся ад станцыі “Магілёўская“ да станцыі “Каменная Горка”, затым — у зваротным кірунку.

Падзяліцца: