Мінск 17:34

Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах 22 кастрычніка

Фота: pixabay.com

22 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 кастрычніка.

Курс долара вырас да 2,9966 рубля (+0,62%; +0,0186), еўра — да 3,4764 (+0,27%; +0,0093), юаня — да 4,2045 за 10 (+0,64%; +0,0267).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6627 за 100 (-0,47%; -0,0173).

На мінулым працоўным тыдні (13–17 кастрычніка) каціроўка долара знізілася на 0,43% (з 2,9959 да 2,9831), юаня — на 0,41% (з 4,2006 да 4,1833 за 10), еўра — на 0,44% (з 3,4954 да 3,4801); расійскага рубля — вырасла на 0,3% (з 3,6872 да 3,6982 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — верасень 2025 года знізіўся на 12,92% (з 3,4735 да 3,0247 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 верасня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: