Латушка паведаміў пра пагрозы забойствам, якія паступілі яму і Ціханоўскай, асоба чалавека, які пагражаў, устаноўлена з дапамогай BelPol

22 кастрычніка, Позірк. Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка паведаміў у сваім тэлеграм-канале пра “пагрозы здзяйснення забойства”, якія паступілі ў адрас яго і дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
У сувязі з гэтым, паводле слоў Латушкі, ён даў паказанні “раённай камендатуры паліцыі Варшавы”.
Палітык адзначае, што чалавек, які пагражаў забойствам, ідэнтыфікаваны дзякуючы аб’яднанню BelPol.
“Сабраныя матэрыялы і доказы накіраваныя камендатурай паліцыі на адрас акруговага пракурора Варшавы з мэтай прыняцця пастановы аб далейшых працэсуальных дзеяннях”, — паведаміў Латушка.
“Важна адзначыць, што расследаванне па факце пагроз знаходзіцца ў юрысдыкцыі Польшчы, паколькі пагрозы зыходзяць ад асобы, якая пражывае на тэрыторыі Польшчы, і адрасаваныя адной з асоб, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы”, — дадаў ён.
Палітык заявіў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі праводзіць супраць сваіх апанентаў за мяжой “адкрытую, маштабную, сістэмную, супрацьзаконную дзейнасць”. “Мы можам ацаніць гэта як абвешчаную вайну <…> з мэтай ліквідацыі дэмакратычнай альтэрнатывы”, — падкрэсліў Латушка.
Таксама ён адзначыў, што “за апошнія месяцы колькасць пагроз, правакацый і іншых супрацьпраўных дзеянняў значна ўзрасла”. “Усе гэтыя пагрозы накіраваныя супраць дзейнасці дэмакратычных інстытутаў, якія з’яўляюцца альтэрнатывай рэжыму Лукашэнкі”, — дадаў кіраўнік НАУ.
Раней Латушка даў паказанні ваеннаму пракурору Нацыянальнай пракуратуры Польшчы падчас дазнання па фактах пагроз, шантажу, подкупу і спробаў вярбоўкі з боку спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да супрацоўнікаў НАУ і дэлегатаў Каардынацыйнай рады.
Палітык таксама неаднаразова паведамляў пра пагрозы ў свой адрас.
17 кастрычніка стала вядома, што літоўскія ўлады часова вярнулі Ціханоўскай ахову.
У той жа дзень літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа заявіў, што з боку Вільнюса ў дачыненні да Ціханоўскай “нічога не мяняецца“, задача яе і каманды — “ацаніць, ці хочуць яны застацца ў Літве або выбраць іншае месца“.
7 кастрычніка паведамлялася аб зніжэнні Літвой узроўню фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй пражывае ў літоўскай сталіцы. Афіцыйная прычына — рэвізія ступені пагроз. Шэраг літоўскіх палітыкаў раскрытыкавалі гэтае рашэнне. Экс-прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманітэ назвала яго не тэхнічным, а палітычным.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрадукты, алкаголь, цыгарэты падаражэлі за дзевяць месяцаў амаль на 7%, год таму фіксаваўся рост на 3,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Еўрапарламенце заклікала не падманвацца “гуманнасцю” Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць аварый з веласіпедамі зменшылася ўдвая пасля новаўвядзенняў у ПДР — кіраўнік ДАІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 22 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+