Літва можа закрыць мяжу з Беларуссю на больш працяглы тэрмін праз прылёт метэазондаў — дарадца прэзідэнта

22 кастрычніка, Позірк. Вільнюс можа цалкам закрыць мяжу з Беларуссю праз прылёт метэазондаў, заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс.
“Думаю, нашы службы павінны дзейнічаць значна больш жорстка пры зносінах з беларускімі ўладамі, каб належным чынам растлумачыць, што, калі падобнае паўторыцца, магчыма, мы наогул закрыем мяжу на больш працяглы тэрмін”, — цытуе Матуленіса LRT.
Паводле слоў дарадцы, 22 кастрычніка адбудзецца пасяджэнне Камісіі па нацыянальнай бяспецы, на якім будуць разгледжаны магчымыя меры ў адказ на прылёт метэазондаў.
“Пытанне збітых паветраных шароў даволі далікатнае. Я думаю, ёсць і іншыя меры, якія павінны прыняць нашы праваахоўныя органы, як у плане ўзмацнення жорсткасці крымінальнай адказнасці, так і ў плане паскарэння збору такіх паветраных шароў, што знізіла б прывабнасць адпраўкі паветраных шароў у Літву”, — сказаў Матулёніс.
Ён дадаў, што калі б гэтыя паветраныя шары праляцелі блізка да зямлі, памежнікі маглі б іх збіць. Але калі аэрастаты пралятаюць на вышыні 3–6 кіламетраў, “чакаюцца пэўныя дзеянні з боку літоўскіх вайскоўцаў”, адзначыў дарадца. Матулёніс падкрэсліў, што груз, які падае з такой вышыні, уяўляе пагрозу, “можа быць, большую, чым паветраны шар, які ляціць у пэўнае месца”.
“Самым інтэнсіўным сёлета нашэсцем кантрабандных цыгарэт на паветраных шарах” назваў тое, што здарылася ў ноч на 22 кастрычніка, кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання ў крызісных сітуацыях Вільмантас Віткаўскас.
Паводле яго слоў, кантрабандныя шары, якія прыбылі з Беларусі, знойдзены ў пяці рэгіёнах: Лаздзіяйскім, Друскінінкайскім, Варэнскім, Шальчынінкайскім раёнах і Вільнюсе.
Такая шырокая геаграфія паказвае, што гэта была “скаардынаваная аперацыя”, адзначыў Віткаўскас.
Паведамляецца, што ўсяго ў Літве выяўлена восем шароў, затрыманы адзін чалавек.
Праз палёты паветраных шароў прыпыняў працу вільнюскі аэрапорт. Паводле слоў прадстаўніка аэрапорта Віталя Рочэ, пацярпелі больш за 4.000 пасажыраў, рэйсы якіх перанеслі або адмянілі.
Таксама праз метэазонды, якія прыляцелі з боку Беларусі, Літва закрывала мяжу.
Гл. таксама:
Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік з тысячай пачкаў беларускіх цыгарэт

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


