З-за метэазондаў, якія прыляцелі з боку Беларусі, Літва закрывала мяжу

22 кастрычніка, Позірк. Раніцай 22 кастрычніка паводле рашэння начальніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы Рустама Любаева быў прыпынены ўезд транспартных сродкаў з Беларусі, паведаміла прэс-служба САДМ.
Рашэнне было прынята для забеспячэння бяспекі Літвы ў сувязі з начным прылётам паветраных шароў з беларускай тэрыторыі.
Падкрэслівалася, што ноччу трафік праз закрытыя пункты пропуску Медзінінкай (Каменны Лог з беларускага боку) і Шальчынінкай (Беняконі) мінімальны. Асаблівых здарэнняў да раніцы серады на іх тэрыторыі і ў навакольнай мясцовасці не зафіксавана.
Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі (ДПК) на 8 гадзін, у пункце пропуску Беняконі было 10 легкавых аўтамабіляў (з 0 да 6 гадзін — ніводнага) і 700 грузавых (ад 690 да 700 уначы). У Каменным Логу ў чарзе было 30 аўтамабіляў (ад 10 да 20), 3 аўтобусы (ніводнага) і 810 грузавых аўтамабіляў (ад 800 да 810).
У 9 гадзін Літва аднавіла пропуск транспарту. ДПК заявіў, што аб прыпыненні афармлення Літва не апавясціла беларускі бок.
Праз метэазонды, на якіх перавозяць кантрабандныя цыгарэты з Беларусі, зноў была парушаная праца Вільнюскага аэрапорта, паведаміў партал Delfi. Затрымка або адмена закранула восем рэйсаў.
У ноч на 5 кастрычніка паветраную прастору Літвы парушылі 25 паветраных шароў, паведамляў Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі. Вільнюскі аэрапорт прыпыняў працу. Тады абмежаванні закранулі каля 30 рэйсаў і амаль 6 тыс. пасажыраў. Некаторыя рэйсы былі адмененыя, іншыя — перанакіраваныя ў іншыя аэрапорты.
Суседнія з Беларуссю краіны ЕС рэгулярна паведамляюць аб перахопе дронаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. 11 кастрычніка памежная служба Літвы паведаміла, што з пачатку 2025 года было перахоплена 47 дронаў з Беларусі, якія транспартавалі кантрабандныя цыгарэты.
18 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку — Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрадукты, алкаголь, цыгарэты падаражэлі за дзевяць месяцаў амаль на 7%, год таму фіксаваўся рост на 3,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Еўрапарламенце заклікала не падманвацца “гуманнасцю” Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць аварый з веласіпедамі зменшылася ўдвая пасля новаўвядзенняў у ПДР — кіраўнік ДАІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 22 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка