Польшча павялічвае пропуск фур праз мяжу — мытня Беларусі
21 кастрычніка, Позірк. Польшча павялічвае прыём грузавых аўтамабіляў праз пункт пропуску Кукурыкі (з беларускага боку — Казловічы), паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што калі раней польскі бок афармляў у сярэднім крыху больш за 400 фур за суткі, то за мінулыя суткі праз пункт пропуску прайшло ўжо 740 вялікагрузных аўтамабіляў.
ДМК звязвае гэта з тым, што польская мытня з 17 кастрычніка пачала выкарыстоўваць пры даглядзе транспарту яшчэ адзін сканер. Адзначаецца, што новае абсталяванне можа ўдвая павялічыць прапускную здольнасць пункта Кукурыкі.
Колькасць фур на мяжы Беларусі з краінамі ЕС апошнім часам стабільна складае каля 6 тыс. адзінак. На 14:00 21 кастрычніка — 5.780 (на мяжы з Польшчай — 3.620).
Як паведамляў “Позірк”, на 12:00 19 кастрычніка 5.990 грузавых аўтамабіляў чакалі выезду з Беларусі ў сумежныя краіны Еўрасаюза (тыднем раней на гэты час — 5.920). На мяжы з Польшчай фур было адпаведна 3.775 і 3.750.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінская вобласць плануе павялічыць вытворчасць мяса птушкі ў 2028 годзе на 14%, яек да 2030 года — на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка