Мінск 16:38

Долар, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 21 кастрычніка

Ілюстрацыйнае фота: Omid Armin / unsplash.com

21 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 кастрычніка.

Курс долара знізіўся да 2,978 рубля (-0,36%; -0,0107), еўра — да 3,4671 (-0,66%; -0,0229), юаня — да 4,1778 за 10 (-0,3%; -0,0127).

Расійскі рубель падаражэў да 3,68 за 100 (+0,03%; +0,0012).

На мінулым працоўным тыдні (13–17 кастрычніка) каціроўка долара знізілася на 0,43% (з 2,9959 да 2,9831), юаня — на 0,41% (з 4,2006 да 4,1833 за 10), еўра — на 0,44% (з 3,4954 да 3,4801); расійскага рубля — вырасла на 0,3% (з 3,6872 да 3,6982 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — верасень 2025 года знізіўся на 12,92% (з 3,4735 да 3,0247 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 верасня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: