Мінск 00:06

Кіроўца квадрацыкла загінуў у ДТЗ у Дзяржынскім раёне

Фота: ДАІ Мінскага аблвыканкама

19 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Дзяржынскім раёне паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.

Аўтааварыя адбылася 19 кастрычніка каля 16:30 у арагарадку Баравое. “45-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы квадрацыклам BNP Stryker 500, рухаючыся ў напрамку вёскі Петрашэвічы, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку, з’ехаў на тратуар з наступным наездам на агароджу”, — гаворыцца ў паведамленні.

Кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Адзначаецца, што ён быў без моташлема.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Крычаўскім раёне

19 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Крычаўскім раёне (Магілёўская вобласць) паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў. Аварыя адбылася 19 кастрычніка каля 16 гадзін на 15-м кіламетры аўтадарогі Крычаў — Беліца паблізу вёскі Зайцава Слабада. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля "Фальксваген" …
Падзяліцца: