У Расіі затрыманы былы гулец у КВЗ з Пінска, асуджаны ў Беларусі ў 2022 годзе за жарт пра супрацоўніцу міліцыі

19 кастрычніка, Позірк. Грамадзянін Беларусі Васіль Краўчук затрыманы ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе рэгіянальны партал 47news.ru.
Адзначаецца, што 51-гадовы мужчына знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку, але “знайшлі яго толькі праз тры гады”.
“На радзіме ён напісаў крыўднае пра міліцыянера ў тэлеграм-канале”, — гаворыцца ў публікацыі.
Краўчук названы “ветэранам гульні ў КВЗ з горада Пінск, што ў Брэсцкай вобласці”.
Паведамляецца, што пецярбургская паліцыя апавясціла аб затрыманні МУС Беларусі.
На сайце праваабарончага цэнтра “Вясна” паведамляецца, што 7 лютага 2022 года Крачук быў прыгавораны судом у Пінску да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прызнаны вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады).
“Падставай для крымінальнай справы стаў жартоўны каментарый у тэлеграм-канале “Карнікі Беларусі” ў дачыненні да супрацоўніцы інспекцыі па справах непаўналетніх. Сам мужчына запэўніваў, што гэта быў жарт, запазычаная ў калегаў па сцэне і які гучаў на тэлебачанні ў праграме КВЗ. Прыгавор вынесла суддзя Вольга Лубнік”, — адзначалі праваабаронцы.
Згаданы каментарый мужчына напісаў у снежні 2020 года, убачыўшы ў інтэрнэце “навіну пра тое, як у адной беларускай школе супрацоўніца міліцыі крычала на дзяцей, выкарыстоўваючы пры гэтым нецэнзурную лексіку”.
Пасля прысуду Краўчук пакінуў Беларусь.


- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

