Мінск 16:46

Ціханоўская на кангрэсе PES заявіла пра дэмакратычныя памкненні Беларусі, заклікала падтрымліваць Украіну

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

18 кастрычніка, Позірк. У 2020 годзе беларусы “яскрава паказалі”, што яны выступаюць за дэмакратыю, росквіт і мір, а таму глядзяць “на Еўропу як на будучы дом”, заявіла Святлана Ціханоўская на кангрэсе Партыі еўрапейскіх сацыялістаў (PES).

Як паведаміў Позірку галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка, выступ на форуме адбыўся 17 кастрычніка ў Амстэрдаме (Нідэрланды).

“Еўропа для нас таксама страчаны дом. Два стагоддзі нас адрывалі ад Еўропы. Мы перажылі нацыянальны прыгнёт, акупацыю і ГУЛАГ, — сказала Ціханоўская. — Мы не хочам прайсці праз гэта зноў. Таму мы абіраем Еўропу, а не “рускі свет”. Наша ўсходняя мяжа — гэта мяжа Еўропы, як сказаў прэзідэнт [Украіны Уладзімір] Зяленскі. Каб гэтая мяжа была бяспечнай у будучыні, Беларусь мае стаць дэмакратычнай краінай. Не можа быць бяспечнай Еўропы без свабоднай Беларусі”.

Адзначыўшы, што “дыктатараў нельга ўлагоджваць, перавыхаваць”, палітык заклікала “трыввала падтрымліваць Украіну”, “дапамагаць украінцам усім неабходным для перамогі”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: